22 дек. 2012 г.

Шаноўныя наведнікі,

Сайт адкрыўся - www.svajksta.by

Тут навіны абнаўляцца больш не будуць.

Дзякуй усім тым некалькім дзясяткам невядомых чалавек, што адсочвалі нашы навіны і рэгулярна заходзілі ў гэты блог на працягу двух месяцаў :)

17 дек. 2012 г.

Герасіменя выйграла, Гуркоў і Кулебін - амаль

Беларуская плыўчыха стала чэмпіёнкай свету, беларускія тай-баксёры абодва саступілі тайцам.

Беларусы купілі брэнд "Рускае мора"

Новым уласнікам эканамічныя аглядальнікі называюць беларускага бізнэсоўца Аляксандра Машэнскага.

Паўстаем толькі за сваю старыну

Пераказваем цікавы журналісцкі матэрыял - пра бунт нарачанскіх рыбакоў у 1936 годзе супраць польскага рыбацкага закону.

16 дек. 2012 г.

Фанаты БАТЭ абіраюць «Пагоню» і Булак-Балаховіча

Нацянальныя героі Беларусі Кастусь Каліноўскі і Станіслаў Булак-Балаховіч змешчаныя на новых сцікерах фан-клюба БАТЭ.

14 дек. 2012 г.

Ёнас Трынкунас: Думкі на зімовы сонцаварот

Калядныя святыя вечары - гэта цэлы рой звычаяў і перажыванняў, што іх суправаджаюць. За калядным сталом мы прыгадваем прамінулы год, глядзім у будучы год.

Кніжак беларускай дыяспары не чытаюць

Вядомы прадстаўнік беларускай дыяспары ў Польшчы гісторык Алег Латышонак наракае, колькі беларусаў у Польшчы цікавяцца беларускімі выданнямі.

"Прафесія Мінска" - афармляць чужыя рашэнні?

Высунутая на сімвал Менску ядавіта-блакітная мікрасхема "Think Minsk" счакала шмат адмоўных водгукаў, якія змусілі яе стваральнікаў разгорнута апраўдвацца.

Беларускія хлопцы - грунтоўныя, шаблонныя, ветлівыя

Той жа маладзёжны сайт, які колькі часу таму апытваў беларускіх дзяўчат на прадмет замежных хлопцаў, апытаў замежных дзяўчат наконт беларускіх хлопцаў.

Брэйвік: зараза - чужынцы - вычварэнцы - тэрор!

Нарвежскі праварадыкальны тэрарыст Андэрс Брэйвік упершыню прыняў наведніка ў сябе ў турме.

13 дек. 2012 г.

Польскаму журналісту пагражае 3 гады турмы

Варшаўская пракуратура ўзбудзіла следства супраць журналіста Гжэгажа Браўна.

Прадпрымальнікі просяць абароны ад гіпермаркетаў

Кіраўнікі беларускіх прадпрымальніцкіх аб'яднанняў напісалі ліст на імя прэм'ер-міністра.

15 снежня - «сухі закон» па ўсёй Беларусі

На тэрыторыі Беларусі плануецца правесці «Дзень без алкаголю».

Поліэтнічны Лондан: белых — менш за палову

З'яўленне сярод шатландскіх стралкоў, якія ахоўваюць Букінгемскі палац, барадатага сікха ў цюрбане кажа пра шмат што.

Дзеля ГЭС затопяць частку Гродзенскай пушчы

Беларусь разглядае інвестыцыйную прапанову турэцкай кампаніі па Нёманскай ГЭС.

Прэзентаваная 5-я кніга Юрыя Станкевіча

На прэзентацыі новай кніжкі "Шал" пісьменнік Юрый Станкевіч казаў пра тое, "калі ўсё гэта скончыцца".

12 дек. 2012 г.

Чорныя пратэстуюць: Міс Францыі занадта белая

Аб'яднанне за правы чарнаскурага насельніцтва Францыі абуранае рашэннем журы конкурса прыгажосці «Міс Францыі - 2013».

Нацыяналісты - нясквапныя і самаахвярныя

Латвійскае навіновае агенцтва BNS агучыла звесткі пра грашовыя ашчаджэнні ў дэпутатаў латвійскага парламента ад "Нацыянальнага аб'яднання".

Як у Вільні Скон свету аддалялі (фота)

У Вільні крывуляй білі калядную калоду, моладзь была апранутая ў вопратку з выявамі беларуска-літоўскіх знакаў задыяку.

Сіротаў Расіі аддадуць каўказцам

У расійскім Савеце Федэрацыі (верхняя палата парламента) высунутая ініцыятыва аддаваць гадаванцаў дзіцячых дамоў у каўказскія сем'і.

11 дек. 2012 г.

БДУ даследуе ролю фальклору у развіцці нацыі

"Роля фальклору ў развіцці беларускай нацыі на сучасным этапе" - тэма форуму, які пройдзе 12 снежня на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

Маскоўскія сацыёлагі: 80% беларусаў размаўляюць па-руску

Цікавыя лічбы агучвае ВЦИОМ (Всероссийский центр изучения общественного мнения).

Канец свету адтэрмінуюць на Лукішках

12 снежня 2012 года у 12 гадзін 12 хвілін у цэнтры Вільні, на Лукішках ставяць калядную Калоду.

Нацыянальны гонар Беларусі

У Гродне пачала працу навукова-практычная канферэнцыя да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа пад назваю "Нацыянальны гонар Беларусі". 

10 дек. 2012 г.

Новая саступка: агульныя візы з Расіяй

Дзяржаўны сакратар так званай «саюзнай дзяржавы» Рыгор Рапота (Григорий Рапота) заявіў сёння пра магчымасць увядзення агульных візаў.

Беларус — чэмпіён свету па скачках з парашутам

Алег Фамін стаў абсалютным чэмпіёнам свету ў класічным парашутызме на XXXII чэмпіянаце свету ў гэтым варыянце парашутнага спорту.

Беларускія сцягі над тыбецкімі вышынямі

У інтэрнэце апублікаваная падборка фатаграфій Сяргея Чыслава (лідара колісь актыўнага "Белага легіёну") з яго вандровак па Непале і Тыбеце.

Паляк - сантэхнік, беларус - махляр?..

Галандыя і Нарвегія вырашылі адмаўляць "уцекачам" з Беларусі ў прытулку і грошах.

Юрый Дорн парушыў запавет Ісраэля Пупко

Кіраўніку Юдэйскага рэлігійнага аб’яднання ў Беларусі Юрыю Дорну, які знаходзіцца за кратамі з сакавіка, высунулі абвінавачванне па шэрагу крымінальных артыкулаў.

9 дек. 2012 г.

У Менску ўшанавалі памяць Максіма Багдановіча

121 год таму нарадзіўся вялікі беларускі паэт, публіціст, перакладчык Максім Багдановіч.

Найлепшы футбаліст Беларусі — бразілец Брэсан

У Нацыянальнай бібліятэцы адбылася афіцыйная цырымонія закрыцця футбольнага сезона.

У Магілёве распавялі пра абаронцу ад маскоўскай агрэсіі


Публічная лекцыя, прысвечаная Мікалаю Радзівілу Рудому, прайшла 8 верасня ў ратушы Магілёва.

Кіёцкi пратакол працягнуты да 2020 году

Супраць некаторых пунктаў выступалі экалагічныя арганізацыі. Беларусь адмовілася падтрымаць пазіцыю Расіі.

«Чалавек будучыні»: думаць менш, спажываць больш

Брытанскія навукоўцы прадставілі свой варыянт чалавека будучыні.

Масква заступілася за гістарычныя міфы

Былы кіраўнік расійскай ФСБ і дэпутат Дзяржаўнай думы Мікалай Кавалёў выказаўся супраць перагляду гісторыі ў Беларусі.

Вайсковы ідэолаг: Хрысціянства — штучнае, наша вера — паганства

Апазіцыянер Павел Сяргей скардзіцца, што ў вайсковай частцы, дзе ён служыць, ня ўсе падзяляюць яго пагляды.

7 дек. 2012 г.

Пад Віслай знішчаныя дрыгавіцкія курганы

Знішчэнне курганоў зафіксавала падчас археалагічнага абследавання археолаг Наталля Дубіцкая.

Наш горад - ядавіта-блакітная мікрасхема?

Выступаючы на форуме «Імідж Рэспублікі Беларусь: час дзейнічаць» прадстаўнік брытанскага даследчага цэнтра INSTID Наташа Гранд агучыла вынікі праграмы «Брэнд Мінска», замоўленай беларускімі ўладамі.

Расійскі сок - небяспечны для здароўя

Беларускі дзяржаўны інстытут метралогіі адмовіў у выдачы сертыфікату адпаведнасці на партыю соку, нектару і морсу расійскай вытворчасці.

Што ўгрызлася Пуціну ў хрыбет?

Даючы інтэрвію агенцтву "Reuters", прэзідэнт Лукашэнка пацвердзіў на ўвесь свет, што ў прэзідэнта Пуціна, сапраўды, праблемы са спінай.

6 дек. 2012 г.

У Лондане забаранілі будаваць гіганцкі мячэт

Муніцыпальны савет лонданскага раёна Ньюхэм забараніў будаўніцтва гіганцкага мячэту пасля амаль 10 гадоў абмеркавання гэтага пытання.

Расійскамоўныя хочуць адарваць Латгалію ад Латвіі

У кіраўнікоў латвійскай партыі "За родной язык", якія былі арганізатарамі нядаўняга рэферэндуму ў Латвіі наконт надання расійскай мове статусу другой дзяржаўнай, правялі ператрусы.

На Дняпры таксама будуць ГЭС

Праз тыдзень Беларусь наведае дэлегацыя індыйскіх бізнэсоўцаў, якія будуць весці перамовы наконт будаўніцтва ў Беларусі на Дняпры трох ГЭС.

Вялікабрытанія можа выйсці з ЕС

Прэм'ер-міністр краіны Дэвід Кэмеран прапанаваў правесці рэферэндум па яе ўдзелу ў Еўрасаюзе.

5 дек. 2012 г.

Лоўкіс з Вайшкунаў рупіцца балтыйскім ласосем

У канцы лістапада ў Астраўцы прайшоў семінар "Захаванне ласосевых рыб у Беларусі", які зладзіла арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны".

2 дек. 2012 г.

Літоўскія нацыяналісты: чаму прайгралі і што рабіць?

Марус Кундротас, адна з публічных асобаў у руху літоўскіх нацыяналістаў-таўцінінкаў, апублікаваў артыкул "Становішча і перспектывы Саюза нацыяналістаў: паслявыбарчы аналіз".

30 нояб. 2012 г.

Апазіцыйны журналіст: Патрэбны нямецкі парадак

Гісторыя з наваполацкай кантралёркай сталася ледзьве не галоўнай навіной на гэтым тыдні.

У Лепелі паставяць помнік Цмоку

Скульптуру ўстановяць на беразе возера ў верасні наступнага году.

Гульні ў салдацікі з аглядкай на Маскву

У Гродна 30 лістапада адкрыўся казацкі вайскова-патрыятычны клуб «Отечество».

Паставы — Рокішкіс: паралелі

У Вільнюсе адкрылася выстава беларускага фатографа Сяргея Плыткевіча.

Прыбалтыйскія прэзідэнты будуць прасіць разам

28 літапада ў Літве сустрэліся прэзідэнты Літвы, Латвіі і Эстоніі.

У 6-м класе вучаць пра балтаў

Вядомы літоўскі гісторык Зігмас Зінкявічус апублікаваў допіс, дзе абрадаваўся, што ў беларускіх школьных падручніках нарэшце згадваецца даславянскае, балцкае насельніцтва Беларусі.

Сексісцкіх праяў усё больш

25 лістапада на музычнай вечарыне ў Менску маладзёжны гурт з Польшчы "Ilo&Friends" музычна агучыў фільм 1927 году "Прастытутка".

Турэцкі рачны порт пад Брагінам

Турэцкая кампанія плануе пабудаваць у Беларусі рачны порт. Пра гэта паведаміў 22 лістапада міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак.

Іх благаславенне - насланнё?

17 лістапада, праз колькі дзён пасля здарэння з "Поршам-Каен" у Менску, праваслаўны поп акрапляў дарогі ў Заводскім раёне. Што з гэтага выйшла?

29 нояб. 2012 г.

Правоў няма, парадак ёсць

Аўтарытэтная міжнародная арганізацыя World Justice Project апублікавала чарговы штогадовы рэйтынг вяршэнства закону.

28 нояб. 2012 г.

Беларусаў і літоўцаў яднае лес

Сумесную выставу беларускіх і літоўскіх мастакоў пад назвай «Карані/Šaknis» аб'яднала агульная тэма - лес.

У Кейданскім краі з'явілася "савіная" вёска

Пад літоўскімі Кейданамі ўрачыста адкрылася першая ў раёне "тэматычная вёска". Яе з'яўленне натхнёнае аналагічнымі прыкладамі ў Зарасайскім і Ігналінскім раёнах Літвы.

Інтэрв'ю Лукашэнкі Reuters: недасказанае

Беларускія СМІ — як апазіцыйныя, так і дзяржаўныя — схавалі некаторыя аспекты інтэрв'ю прэзідэнта інфармацыйнаму агенцтву.

27 нояб. 2012 г.

Кітайцам на 2013 год выдалі 650 тысячаў беларускіх візаў

У Смалявіцкім раёне паўстане другі па колькасці горад Беларусі. Цалкам кітайскі.

Навукоўцы папярэджваюць пра набліжэнне патопу

Узровень сусветнага акіяна ўздымаецца значна хутчэй, чым раней прагназавалася.

Дзе - дадуць, а дзе - "дадуць"

Ізноў, як паўтары гады таму, паўтарылася гісторыя з бойкай "не на жыццё, а на смерць" з кантралёрам з грамадскага транспарту. Колькі слоў пра сам феномен.

Еўразійская прастора зручная для сутэнёраў

У Гішпаніі арыштаваны стваральнік злачыннай сеткі, якая пастаўляла ў бардэлі Заходняй Еўропы ды Блізкага Ўсходу дзяўчын з Расіі, Украіны, Казахстану і Беларусі.

Што з докшыцкай ды расонскай моладдзю?

Самая законапаслухмяная моладзь Віцебскай вобласці жыве ў Докшыцкім і Расонскім раёнах.

Колькі ў Беларусі "Вялесавых" фірмаў

Усталяванне наваробнага ідала Перуна на Глыбоччыне падштурхнула глыбоцкага блогера падлічыць колькасць беларускіх прадпрыемстваў, у назвах якіх сустракаецца імя іншага старажытнага бога.

26 нояб. 2012 г.

Беларускаму каўшу ў Літве прысвяцілі кнігу

У Літве выйшла кніга Ёнаса Вайшкунаса "Чытаючы нябесныя знакі: па слядах літоўскага Задыяку".

Кароў будуць ахвяраваць "да другога прышэсця"

У Паўднёвай Афрыцы правялі рытуал, каб дзейнага прэзідэнта краіны Джэйкаба Зуму пераабралі на наступны тэрмін.

Роджэр Скратан: Рады сабе дамо і без Брусэлю

Прапануем інтэрвію з брытанскім кансерватыўным філосафам і публіцыстам, выкладчыкам Букінгемскага ўніверсітэту Роджэрам Скратанам (Roger Scruton), апублікаванае ў польскай газеце "Rzeczpospolita" (пераклад - Svajksta.by).

Сепаратысты перамаглі на выбарах у Каталоніі

На выбарах у парламент гішпанскай Каталоніі прыхільнікі аддзялення ад Гішпаніі набралі 57%.

23 нояб. 2012 г.

Даследаваннне: беларусы i лiтоўцы - самыя неэмацыйныя

Агенцтва "Gallup" правяло сацыялагічнае даследаванне, у якім даследавала перажыванне эмоцый прадстаўнікамі розных краін.

Моладзь у вёсцы: колькі можна ставіць пытанне?

Кіраўнік Браслаўскага раёну заклікаў вырашаць праблемы маладых спецыялістаў на вёсцы.

Ёнас Трынкунас: Літоўская таямніца

Публікуем пераклад тэксту, напісанага лідарам літоўскага этнарэлігійнага руху "Рамува" Ёнасам Трынкунасам і апублікаванага ў літоўскім сеціве 23 лістапада. (Пераклад - Svajksta.by)

22 нояб. 2012 г.

У Гомелі еменец "атрымаў" за іарданца

Каля цэнтру "Еўропа" гамельчукі збілі грамадзянаў Емену, Іарданіі і Палестыны.

"Нешта прамежкавае" за фемінізацыю мовы

У Вялікай Брытаніі ў выдавецтве тамтэйшых беларусаў выйшла кніжка выкладчыка ЕГУ "Фемінізацыя беларускай мовы".

Расійцы загадалі зруйнаваць аўтавакзал

Аўтавакзал "Маскоўскі" ў Менску будзе зруйнаваны. Так захацелася расійскаму "Газпраму", кіраўнік якога 22 лістапада быў з візітам у Беларусі і агучыў такое.

Латвія: дзясяткі інтэгруем, тысячы - не

На паседжанні парламенцкай камісіі латвійскага Сейму некаторыя дэпутаты выказалі боязь з нагоды легальнай і нелегальнай міграцыі прадстаўнікоў іншых культур і рэлігій.

21 нояб. 2012 г.

Італьянцам мроіцца Мусаліні

Помнік Яну Паўлу II у Рыме адцэнзуравалі.

Без нафты лепш думаецца

Расія адмовілася пастаўляць у Беларусь тыя аб'ёмы нафты, якія патрабаваў афіцыйны Мінск.

«Зялёныя» - у абарону беларуских балотаў

12 грамадскіх арганізацыяў падпісалі адкрыты зварот да беларускіх уладаў з заклікам захаваць балоты ад асушэння.

21 лістапада - першы паход на Маскву

21 лістапада 1368 года войскі вялікага літоўскага князя Альгерда здабылі першую перамогу над маскоўскім войскам у рамках "літоўшчыны" - вайны літоўскага княства з маскавітамі.

Светлагорцы супраць кітайскага заводу

Чарговы агмень побытавага непадпарадкавання рашэнням уладаў успыхнуў у Беларусі. Гэтым разам - Светлагорск.

Беларускі тыпаж пазнаецца і ў Амерыцы

Амерыканская фатограф Кацярына Воўкава апублікавала ў часопісе "Time" фатаграфіі беларускіх дзяўчат і жанчын, якіх яна фатаграфавала ў Беларусі, бо тыя знешне да яе падобныя. (Пераклад матэрыялу - Svajksta.by).

Праваслаўная прапаганда прывяла да ачмурэння

У Маскве праваслаўны фанатык забіў сваю маці, двух сваіх дзяцей і спрабаваў забіць жонку.

Уладальнік аграсядзібы ўсталяваў ідала Перуна

Выразаны з дрэва ідал усталяваны побач з камянём следавіком і ля падножжа Перуновай гары.

38 мільёнаў еўра на даследаванне Балтыйскага мора

Абвешчаны конкурс на даследаванні, прысвечаныя экасістэме Балтыйскага мора і інавацыйным тэхналагічным рашэнням.

20 нояб. 2012 г.

18 нояб. 2012 г.

Марыянеткі альбо дэміургі?

17 лістапада ў Вільні ў рамках кінафестывалю Сканарама быў прадстаўлены фільм маладой літоўскай рэжысёркі Ліны Лужыце Цацкі (Igrushki) пра беларусаў з Жлобіна.

NGO-шнікаў павялі на бой

У Менску прайшла канферэнцыя прадстаўнікоў беларускіх няўрадавых арганізацый (NGO), на якой прынятая досыць палітызаваная праграма.

У Бельгіі і Даніі забараняюць навагоднія елкі

Адміністрацыі шэрагу гарадоў гэтых краінаў баяцца пакрыўдзіць мусульманскую грамаду.

Прэзідэнта турбуюць кашмары?

У Менску адкрылася лабараторыя сна, якую ўзначаліла знакамітая Ірына Абельская.

17 нояб. 2012 г.

Залатыя зубы для залатых купалоў

У Берасці тамтэйшая епархія праваслаўнай царквы намовіла адміністрацыю аднаго з раёнаў горада дапамагчы ёй са зборам грошай на залатыя купалы для царквы.

Кітайцы і туркі будуюць ГЭС на Дзьвіне

Будаўніцтва каскаду ГЭС даверылі замежнікам.

Сем штатаў ЗША хочуць незалежнасці

Злучаныя Штаты Амерыкі могуць пазбавіцца сямі штатаў.

Трактар "Беларус" - зброя еўрапейскіх пратэстоўцаў

Балтыйскія фермеры, што пратэстуюць супраць новага бюджэту ЕС, вязуць у Брусель трактар МТЗ-80.

15 нояб. 2012 г.

Абывацелi мараць пра шыбеніцы і хлопцаў з бітамі

Карупцыя, уседазволенасць і беспакаранасць выклікаюць нечаканую, але заканамерную рэакцыю.

Замежным інвестарам пачнуць прадаваць зямлю

Міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў прапануе пачаць у наступным годзе прадастаўленне замежным інвестарам зямельных участкаў у прыватную ўласнасць.

13 нояб. 2012 г.

У Берасці не будзе мемарыяльнай шыльды УПА

Беларускія ўлады адмовілі львоўскаму фонду "Ўкраіна-Русь" ва ўсталяванні ў вёсцы Дзівін, што на Берасцейшчыне мемарыяльнай шыльды, прысвечанай 70-годдзю заснавання Ўкраінскай Паўстанцкай Арміі (УПА).

9 нояб. 2012 г.

Нашчадкі балтаў садзяць дубровы

7 лістапада на пасяджэнні Ўраду Літвы прынятае рашэнне узнагародзіць штогадовай Дзяржаўнай прэміяй імя Ёнаса Басанавічуса стваральнікаў Дубровы нацыянальнага адраджэння Літвы.

Шайгу - наёмнік, Нарышкін - пераёмнік

У Расіі новым міністрам абароны прызначаны тувінец Сяргет (Сяргей) Кужугетавіч Шайгу. Яго то надзвычайныя сітуацыі паставяць вырашаць, то падмаскоўнай акругай кінуць пакіраваць.

Рада БНР - найважэйшая ў палітыцы

У Вільні пад эгідай Рады БНР адбылася канферэнцыя прадстаўнікоў палітычных і грамадскіх згуртаванняў.

8 нояб. 2012 г.

Чым камяні лепшыя за ідалаў?

1 лістапада ў Кіеве быў спілаваны паганскі стод, які прастаяў на Старакіеўскай гары ў цэнтры горада тры гады.

7 нояб. 2012 г.

Расія - тэрарыст

6 лістапада на тэрыторыю Пасольства Літвы ў Менску кінулі выбухоўку. Можна заўважыць, што гэты тыдзень увесь праходзіць пад кананаду выбухаў.

6 нояб. 2012 г.

Іспанцы прыдумалі як змагацца з мусульманамі

Жыхары Севільі знайшлі спосаб не дапусціць з'яўлення мячэці ў горадзе.

New York Times пра беларускіх знахароў Падляшша

Пра іх ходзяць легенды, іх асцерагаюцца звычайныя людзі, але да іх звяртаюцца, калі надзеі ўжо няма.

Беларусы сумуюць па моры і 1960-х гадах

Беларусь на конкурсе "Дзіцячага Еўрабачання" будзе прадстаўляць хлопчык Яўген Жэшка з песняй пра мора.

Адваротны эфект прапаганды

Адзін папулярны сучасны маладзёжны беларускамоўны інтэрнэт-партал размясціў матэрыял-інтэрвію з беларускамі, якія сустракаліся з іншаземцамі.

Донары патрабуюць рабіць кіраўніцамі жанчын

3 лістапада ў Менску адбыўся ўстаноўчы з'езд "Маладых хрысціянскіх дэмакратаў", на якім былі выбраныя старшынька аб'яднання і яе дзве намесніцы.

5 нояб. 2012 г.

Казаўшы пра пантэон, пантэону не прасвятлілі

4 лістапада ў Ракаве пад Менскам адбыліся чарговыя, 5-я па ліку “Ракаўскія чытанні”

Рускі-прускі-беларускі

4 лістапада ў Расіі - Дзень вызвалення ад беларуска-літоўскіх захопнікаў. Па праўдзе так меў бы называцца гэты дзень.

Беларуска - неславянская прыгажуня

У японскім Акінаве прайшоў адзін з міжнародных конкурсаў прыгажосці "Miss International". 

3 нояб. 2012 г.

Дэфiле на з'ездзе "Белай Русi"

У Менску 3 лістапада прайшоў з'езд грамадскага аб'яднання "Белая Русь" (прататып меркаванай праўладнай партыі).

"Ці з балота гэтая прыгажосць?"

У канцы кастрычніка ў літоўскіх Лаздзіяй адкрылася выстава фатаграфій паўзуноў і жабак пад назвай "Ці з балота гэтая прыгажосць?"

Расія ўмешваецца ва ўнутраныя справы Латвіі

Так МЗС балтыйскай краіны пракаментаваў крытыку з Масквы наконт адмовы правядзення рэферэндуму аб грамадзянстве.

2 нояб. 2012 г.

Нямеччына. Самаліквідацыя

Без скандальнай кнігі Ціла Саррацына "Германія самаліквідуецца" не было б гістарычнага выказвання канцлера Ангелы Меркель пра правал палітыкі мультыкультуры.

Легенда NHL з Налібокаў

Мала хто ведае, што з Налібокаў паходзіць першы ў гісторыі хакеіст НХЛ беларускага паходжання Ян (Джон) Мішук.

Важак зграі

Беларус з паўночнай Віцебшчыны стаў сваім для зграі ваўкоў.

Швейцарскія эколагі супраць імігрантаў

Група швейцарскіх абаронцаў навакольнага асяроддзя сабрала дастаткова подпісаў для правядзення нацыянальнага рэферэндуму па пытанні аб іміграцыі.

Вяртанне забытай вёскі

Фестываль аўтэнтычнага фальклору ў Залессі падвёў рысу пад праектам «Вёска, якая не павінна знікнуць».

Нацыяналістам трэба новая хваля і вобраз ворага

Амаль адначасовыя выбары ў Літве і Ўкраіне прадэманстравалі зусім розныя вынікі для нацыяналістаў. Украіна наблізілася да Латвіі, Літва - да Беларусі.

Беларусаў травяць кантрафактнай рускай гарэлкай

Навіна аб падаражанні айчыннага алкаголю выклікала хвалю нелегальнай прадукцыі з Расіі.

Рэспубліка Сало ці хунвэйбіны?

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра патрэбу абнаўлення кіруючых кадраў ва ўладзе - што патрэбны прыход маладзейшых людзей ва ўладныя структуры, але 30-гадовым ва ўладу яшчэ рана.

1 нояб. 2012 г.

31 окт. 2012 г.

Месца для сталіцы Аляксандра Македонскага паказалі зоркі

Александрыя Егіпецкая, адна са сталіцаў дзяржавы, створанай заваёўнікам Персідскага царства, была пабудавана з улікам размяшчэння зорак.

3 мільены страчаных. Наступствы

Страшную лічбу агучылі некалькі дзен назад.

Літва здаецца: польска-руская кааліцыя ў Сейме

Сумныя вынікі нядаўніх выбараў у Літве.

25 окт. 2012 г.

Бульбаш-хол і брэсцкая лесапілка

Напярэдадні Дзядоў, дня ўшанавання продкаў у пачатку лістапада, узнялася хваля абурэння з нагоды будаўніцтва ля нацыянальнага нэкропалю Курапаты (месца, дзе ў міжваенне былі расстраляныя ад 30 да 200 тыс. чалавек) гатэльна-забаўляльнага комплексу "Бульбашъ-холл".
Будаўніцтва парушае вызначаныя межы ахоўнай зоны вакол Курапатаў, таксама найболей абурэння выклікае будучая прысутнасць такой установы ля такога жалобнага месца.

23 окт. 2012 г.

Антычная фарба ў Крэўскім замку

Археалагічныя даследаванні ў Крэўскім замку прынеслі навіну: даследуючы роспіс на сценах Кейстутавай, або Княскай вежы, знайшлі сляды "егіпецкай сіняй" фарбы. Загадка палягае ў тым, што, вынайдзеная ў Старажытным Егіпце, гэтая фарба шырока выкарыстоўвалася ў антычнасці, потым у Сярэднявеччы сакрэт яе вырабу быў страчаны і адноўлены толькі ў рэнэсансавыя часы.

Крэўскі ж сценапіс адносіцца да XIV ст., г.зн. да часоў, калі, як мяркуюць, гэтая фарба не выраблялася і не ўжывалася. Гісторык Алег Дзярновіч, які агучыў навіну, выказаў думку: "Можна меркаваць, што фрэскі ў Крэве стварылі ганзейскія майстры, запрошаных яшчэ бацькам Альгерда, князем Гедымінам. Магчыма, сакрэт насычанай сіняй фарбы, якая ўзыходзіла да «егіпецкай сіняй», захоўваўся сярод ганзейскіх майстроў. Праз іх жа гэтая фарба і трапіла ў Крэва". (На фота: фарба ў ніжнім куце аскепка.)

19 окт. 2012 г.

Крывіс Літвы альбо Крыве з Крывіі?

19 кастрычніка 2002 года, дзесяць гадоў таму, у цэнтры Вільні, на гары Гедымінавай магілы (гэта далей углыбкі ў Парк гор ад знакамітай гары Гедыміна з вежай) быў праведзены публічны абрад, на якім кіраўніка літоўскай "Рамувы" Ёнаса Трынкунаса ўрачыста высвецілі на Крывіса Літвы. Сёння ў Коўне адбыліся грамадскія ўрачыстасці з нагоды гэтага дня.

(На фота: падчас высвячэння Ёнасу Трынкунасу ўручае фібулу Альгімантас Індрунас, на той час - найстарэйшы член Сейму Літвы, адзін з чатырох парламентарыяў, што тады выступілі з адозвай, у якой заклікалі прызнаць літоўскае паганства традыцыйнай рэлігіяй у Літве).

18 окт. 2012 г.

Дзве Крывіі

У Менску перавыдадзеная "Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі", якую ў 1926 г. у Коўне выдаў Вацлаў Ластоўскі. Фаліянт на 775 старонак буйным фарматам выдадзены немалым накладам у тысячу асобнікаў, выданне ажыццёўленае супольнымі высілкамі Нацыянальнай бібліятэкі і выдавецтва "Мастацкая літаратура". Кніга знойдзе сваё належнае месца на паліцы побач з выдадзенымі выдавецтвам "Arche" залетась "Летапісамі і хронікамі Беларусі" на 900 старонак.

Убаку пакінем разгляд значнасці гэтай падзеі для грамадска-культурнага ландшафту краіны, яе ўплывы на бліжэйшую будучыню і матывацыі з'яўлення кнігі менавіта сёння. Крыху паглыбімся ў феномен гэтай Властавай кнігі, бо тут ёсць што сказаць дагэтуль не сказанага.

17 окт. 2012 г.

"Выклічам сілы падзем'я разам!"

Грамадская кампанія "Будзьма" апошнім часам асабліва арупілася тэмай цмокаў. І ў якасці сімвала краіны выяву цмока высунулі, зладзіўшы нават сякое-такое абмеркаванне сярод не абы-якіх публічных асобаў. І паспрыялі, каб менскую баскетбольную каманду перайменавалі ў "Цмокі" (дарэчы, першая гульня пад гэтай назвай аказалася правальнай). Цяпер, у рамках пачыну "У пошуках цмока" штотыдня ўзяліся апытваць людзей культуры, пытанне - "Куды найлепей ехаць у пошуках беларускага цмока?" На сёння цікавыя адказы далі мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі ды рэлігіязнаўца Ірына Дубянецкая. Каго інтэрвіююць, таго просяць назваць канкрэтныя месцы ў Беларусі, дзе можна было б шукаць тых міфічных цмокаў, а таксама намаляваць такі маршрут на карце, фактычна - пакрыць карту Беларусі выявай цмока.
Не будзем прыводзіць нейкія міфалагічныя звесткі, хоць яны і вельмі цікавыя, і высновы з глыбакадумным выглядам рабіць таксама не будзем. Адзначым тэндэнцыю.

16 окт. 2012 г.

Шатландыя і палескі сепаратызм

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі і Першы міністр Шатландыі, лідэр Шатландскай нацыянальнай партыі падпісалі 15 кастрычніка Эдынбургскае пагадненне наконт рэферэндуму па незалежнасці Шатландыі ў 2014 годзе. Узгадненне пагаднення ішло больш за 8 месяцаў, гэтаму папярэднічала перамога шатландскай партыі на выбарах у парламент Шатландыі. Як гэтая навіна стасуецца да Беларусі?

15 окт. 2012 г.

Духоўная вайна: Русь або Балтыя


Кіраўнік расійскіх праваслаўных маскоўскі патрыярх Кірыл, наведваючы 14.Х Менск, выказаўся:
"Мы верым, што Беларусь, Расія і Украіна звязаныя не толькі адзіным мінулым, але іх чакае адзіная будучыня".
"Намаганні [праваслаўнай] Царквы накіраваныя на захаванне духоўнай культурнай прасторы той самай гістарычнай святой Русі".
Спробы ўключэння Беларусі ў рускую "духоўную прастору" відавочна супернічаюць з іншым меркаваннем, што сыходзіць з боку Літвы ды Латвіі. Дзеячы этна-рэлігійнага руху прыбалтыйскіх краін усё гучней выказваюцца за тое, што Беларусь якраз мае быць уключаная ў "духоўную культурную прастору", што супадала б з даўнейшай прасторай старажытных балтаў, тэрыторыя якіх даходзіла на ўсходзе да Масквы, на паўночным усходзе - сягала за Волгу.