9 дек. 2012 г.

Найлепшы футбаліст Беларусі — бразілец Брэсан

У Нацыянальнай бібліятэцы адбылася афіцыйная цырымонія закрыцця футбольнага сезона.
На ёй быў названы найлепшы футбаліст Беларусь 2012 года. Ім стаў гулец БАТЭ і зборнай Беларусі бразілец Рэнан Брэсан. Дарэчы, неўзабаве ён пяройдзе ў «Аланію» (Уладзікаўказ, Паўночная Асетыя).

На другім месцы Віталь Радзівонаў, трэці — Аляксандр Глеб.

«Хачу падзякаваць усім за ўклад у мой поспех, але пералічваць нікога не буду. Магу каго-небудзь забыцца — будзе крыўдна. Дзякуй «Гомелю», у якім я пачынаў, дзякуй БАТЭ», - сказаў на цырымоніі Брэсан. І дадаў па-беларуску: «Маё сэрца ў Беларусi». 

Комментариев нет:

Отправить комментарий