Нарвежскі праварадыкальны тэрарыст Андэрс Брэйвік упершыню прыняў наведніка ў сябе ў турме.
Наведнікам стала яго маці Вэнке Берынг (Venke Behring).
Раней Брэйвік заяўляў, што не хоча бачыць ніякіх наведнікаў, але ўсе наступныя 21 год хоча сядзець у адзіночнай камеры, сачыняючы свае пракламацыі.
Нагадаем, што ў кастрычніку была апублікаваная кніга Аге Баргрэвінка (Aage Borgrevink) "Нарвежская трагедыя" пра выпадак Брэйвіка, у якой змешчаныя справаздачы сямейных псіхолагаў.
Паводле псіхолагаў, у маці Андэрса Брэйвіка (Anders Breivik), якая гадавала яго адна, не былі ўстойлівымі псіхалагічныя межы асобы, што і паўплывала крытычна на Брэйвіка.
Вэнке Берынг у адзін момант размаўляла з ім "салодкім голасам", а ў наступны - ужо "жадала яму смерці". Таксама маці спала з ім у адным ложку, а з іншага боку - мела полавыя дачыненні з рознымі партнёрамі на вачах у хлопчыка.
Акт надзвычайнай Брэйвікавай агрэсіі, праяўлены ў ліпені 2011 года, псіхолагі лічаць вычваранай формай адбудоўвання Брэйвікам межаў сваёй асобы.
У аснове гэты акт быў скіраваны супраць яго маці, якая прышчапіла яму звычку, што яна можа бесперашкодна парушаць псіхалагічныя і фізічныя межы яго асобы.
Вядома таксама, што ў апошні час перад трагедыяй Брэйвік адгароджваўся ад маці ў сваім пакоі, прымаў ад яе ежу толькі пастаўленай перад дзвярыма пакою і наракаў, што ўсё ў іх кватэры брудна і поўна заразы.
Падобны асацыятыўны шэраг можна, дарэчы, убачыць у творчасці беларускага пісьменніка Юрыя Станкевіча: мухі - чужынцы - вычварэнцы - тэрор.
На фота: Андэрс Брэйвік, яго зводная сястра, Вэнке Берынг.

Комментариев нет:
Отправить комментарий