31 окт. 2012 г.

Месца для сталіцы Аляксандра Македонскага паказалі зоркі

Александрыя Егіпецкая, адна са сталіцаў дзяржавы, створанай заваёўнікам Персідскага царства, была пабудавана з улікам размяшчэння зорак.

Цяпер, быць можа, стала бліжэй мара археолагаў: адшукаць магілу Аляксандра Македонскага, піша Джавані Капрара на сайце газеты Corriere della Sera.

«Знайсці магілу Аляксандра Вялікага, пахаванага яго генералам Пталемеем, заснавальнікам дынастыі егіпецкіх цароў, - мара любога археолага. Быць можа, першы крок у гэтым кірунку быў зроблены ў ходзе даследавання, што прывяло да разгадкі адной з шматлікіх таямніц самага знакамітага горада, пабудаванага Аляксандрам: Александрыі Егіпецкай. План горада быў створаны на падставе сімвалічнай логікі, і яго галоўная вуліца пракладзена ў адпаведнасці з размяшчэннем Сонца на ўзыходзе у дзень нараджэння Аляксандра 20 ліпеня 356 года да нашай эры», - піша карэспандэнт.

«Да такой высновы прыйшлі навукоўцы Джуліо Мальі і Луіза Фэра. Будаўніцтва паселішчы было пачата у 331 годзе да нашай эры, пазней горад стаў знакамітым дзякуючы гіганцкаму маяку і самай вялікай бібліятэцы. Гэтыя два аб'екты павінны былі ўзвялічваць магутнасць заснавальніка горада і ўвасабляць яго боскі пачатак», - гаворыцца ў артыкуле.

«На галоўнай лініі гарадскога плана ў старажытнасці была бачная зорка Рэгул з сузор'я Льва, вядомая як зорка Цароў, але ў сувязі са змяшчэннем зямной восі гэтая адзнака знікла. Навукоўцы мяркуюць, што магіла заснавальніка горада таксама размешчаная ў адпаведнасці з астранамічнымі арыенцірамі», - заключае аўтар.

Комментариев нет:

Отправить комментарий