23 нояб. 2012 г.

Моладзь у вёсцы: колькі можна ставіць пытанне?

Кіраўнік Браслаўскага раёну заклікаў вырашаць праблемы маладых спецыялістаў на вёсцы.

Старшыня Брасласкага райвыканкаму Сяргей Шматаў перасцярог кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў, што калі яны не будуць імкнуцца вырашаць праблемы маладых спецыялістаў, то праз 10 год у сельскай гаспадарцы ўвогуле не будзе каму працаваць.

Штогод па размеркаванні пасля навучання ў Браслаўскі раён прыязджаюць каля 150 маладых спецыялістаў, і палова з іх мяняе працу адразу пасля адпрацоўкі. Найбольш моладзь "бяжыць" з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.
Пытанне маладых спецыялістаў было абмеркавана на адным з пасяджэнняў Браслаўскага райвыканкама.

Пра гэта паведамляе мясцовая газета "Браслаўская звязда".

Комментариев нет:

Отправить комментарий