8 дек. 2012 г.

5 гадоў за апаганьванне пахавання савецкіх салдатаў

Жыхар Маларыцкага раёну апаганіў братэрскую магілу савецкіх воінаў

Як паведамляецца з мясцовага РАУС, "зламыснік зламаў усталяваную на помніку воінам Вялікай Айчыннай вайны драўляную зорку і сарваў ланцуг, які агароджваў пахаванне, здзейсніў апаганьванне братэрскай магілы".

Пра здарэнне ў РАУС паведаміў старшыня Олтушскага сельвыканкаму А. Бідзюра, які, відаць, асабіста і засведчыў, як менавіта адбылося "апаганьванне" братэрскай магілы.

Адзначаецца, што матэрыяльны ўрон па гэтай справе складае 55 тыс. рублёў.

Але з увагі на "маральны ўрон ветэранаў" зламысніку пагражае да 5 гадоў турмы, паводле артыкула "Апаганьванне братэрскай магілы або магілы абаронцы Айчыны".

Здарэнне адбылося ў вёсцы Мікольскае, каля Олтушы. Гэта на самай мяжы з Украінай, у рэгіёне Шацкіх азёраў.

Нагадаем, што за колькі дзён да гэтага прайшла інфармацыя пра знішчэнне курганоў пад Светлагорскам. Ні пра якое пакаранне ні ў каго нават язык не павярнуўся, хоць пры патрэбе гэта магло б пацягнуць на той жа самы артыкул.

Комментариев нет:

Отправить комментарий