30 нояб. 2012 г.

Сексісцкіх праяў усё больш

25 лістапада на музычнай вечарыне ў Менску маладзёжны гурт з Польшчы "Ilo&Friends" музычна агучыў фільм 1927 году "Прастытутка".

З нейкай прычыны ў пэўных "прасунутых" беларускамоўных колах гэты фільм пачалі называць "самай першай айчыннай стужкай". Нібыта "доўгі час яна была фактычна выкрэсьленая з гісторыі айчыннага кінэматографу".

Па праўдзе першым беларускім фільмам па праве лічыцца фільм "Лясная быль", зняты ў 1926 годзе.

"Прастытутка" (фільм з адпаведным, "вострасацыяльным" зместам) здымаўся ў Маскве, месца дзеянне ў фільме - таксама Масква, публіцы быў паказаны там жа сама.

Што да стваральнікаў "Прастытуткі", дык імі тады выступілі: рэжысёр - Восіп Фрэліх, сурыжэсёр-кансультант і сцэнарыст - Ной Галкін, аператар - Альфонс Уінклер, мантаж - Эсфір Шуб, аўтар надпісаў - Віктар Шклоўскі. Затое хоць акторы амаль усе расійцы.

"Прастытуцкі" дыскурс у Беларусі з нядаўняга часу з нейкіх прычын усплывае то тут, то там.

То выдадуць афіцыйны прома-ролік краіны, дзе дзяўчына прызыўна пасміхаецца замежнікам, якіх прывабліваюць у менскія казіно.

То на з'ездзе "Белай Русі" дзявочую абслугу сходу апрануць як у нямецкіх фільмах для дарослых.

То на менскіх прыпынках транспарту масава застракацяць рэкламныя плакаты аднаго інтэрнэт-правайдэра, дзе выяўленыя дзве красуні і пад імі подпіс "2 па цане 1".

І калі з гламурнымі падманшчыкамі і аматарамі фільмаў, знятых раннесавецкімі яўрэямі, нічога не паробіш (маўляў, памыліліся, не прачыталі, не азнаёміліся), дык за сексісцкую рэкламу цалкам можна падаваць у суд.

Комментариев нет:

Отправить комментарий