Помнік Яну Паўлу II у
Рыме адцэнзуравалі.
Першапачатковая версія
скульптуры, якую адкрылі ў італьянскай
сталіцы у траўні мінулага года, стала
прычынай для сур'ёзных спрэчак і
супярэчнасцяў.
На думку часткі грамадскасці, твар пяціметровай бронзавай статуі занадта быў падобны да аблічча дыктатара Беніта Мусаліні.
На думку часткі грамадскасці, твар пяціметровай бронзавай статуі занадта быў падобны да аблічча дыктатара Беніта Мусаліні.
Было прынятае рашэнне
змяніць выраз твару Папы на скульптуры,
каб пазбавіць яго мусалініеўскай
упэўненасці і цвёрдасці.
«Выраз твару абноўленага
варыянту помніка выглядае мякчэй, у ім
няма уласцівай Мусаліні суровасці», -
заявіў аўтар манумента, скульптар
Аліў'ера Раінальдзі.
Віну за падабенства да
дучэ ўсклалі на рабочых, якія адлівалі
статую.
Комментариев нет:
Отправить комментарий