Узровень сусветнага
акіяна ўздымаецца значна хутчэй, чым
раней прагназавалася.
Пра гэта заяўляюць
нямецкія навукоўцы.
Жыхары нізінных
прыбярэжных раёнаў па ўсім зямным шары
неўзабаве могуць сутыкнуцца з пагрозай
затаплення.
Навукоўцы з Патсдамскага
інстытута кліматычных змен выявілі,
што за мінулыя 20 гадоў узровень акіяна
рос у сярэднім на 3,2 міліметра ў год.
Гэта на 60% хутчэй, чым меркавалі раней
эксперты ААН.
У дакладзе кліматолагаў
гаворыцца таксама, што сярэднесусветная
тэмпература вырасла дакладна ў
адпаведнасці з прагнозамі ААН. І гэта
абвяргае скептыкаў, якія лічаць, што
пагроза глабальнага пацяплення моцна
перабольшаная.
Комментариев нет:
Отправить комментарий