11 дек. 2012 г.

Канец свету адтэрмінуюць на Лукішках

12 снежня 2012 года у 12 гадзін 12 хвілін у цэнтры Вільні, на Лукішках ставяць калядную Калоду.

Калода - гэта сапраўдная, традыцыйная калода, якую даўней цягалі ад хаты да хаты ў перадкалядны час, каб у яе ўбіралася ўсё злое за прамінулы год.

Пачынаючы з гэтага дня ў Вільні можна будзе пабіць калядную калоду палкай ці якім іншым прадметам - "пакараць" яе за тое, што за мінулы год не споўнілася або злавала.

21 снежня калода будзе ўрачыста спаленая.

Такі незвычайны час (12.12.12.12.12), па словах арганізатараў, значыць 12 знакаў літоўскага Задыяку (кніга пра яго, аўтарства Ёнас Вайшкунаса, была нядаўна прэзентаваная ў Вільні).

Такія калоды былі ўсталяваныя па ўсёй Літве: у Панявежы, Анікштах, у іншых вялікіх і малых гарадах.

Калода, якая будзе выстаўленая ў Вільні, вырабленая народным мастаком Альгімантасам Сакалаўскасам, вядомым разьбяром па дрэве і аўтарам мноства мастацкіх драўляных "стодаў".

У імпрэзе на свежым паветры возьмуць удзел старшакласнікі і іншыя навучэнцы віленскіх гімназій.

Адзін з матэрыялаў на гэтую тэму так і названы: "Канец свету будзе аддалены калядным абрадам".

Комментариев нет:

Отправить комментарий