7 нояб. 2012 г.

Расія - тэрарыст

6 лістапада на тэрыторыю Пасольства Літвы ў Менску кінулі выбухоўку. Можна заўважыць, што гэты тыдзень увесь праходзіць пад кананаду выбухаў.


То пад Добрушам ірване газапровад, то на беларуска-польскай мяжы нешта выбухне.

Прычым, пра выбух на мяжы памежнікі неяк няўцямна кажуць у сувязі з азіяцка-афрыканскімі нелегальнымі мігрантамі, якія імкнуцца ў Польшчу-Еўропу.

Нелегалы прарывалі выбухам сабе дзірку ў памежным дроце? або адбіваліся ад пераследу беларускіх памежнікаў? Тлумачэнні смеху вартыя.

Звяртае на сябе ўвагу тое, што Добрушскі раён, на Гомельшчыне, - памежны з Расіяй.

А значыць, намацваецца ланцужок: выбух на ўсходняй мяжы - выбух на заходняй мяжы.

Такое ўражанне, што гэта сімвалічная мова, звернутая да беларускіх уладаў: нейкае "прарвем вашую абарону" або хутчэй "калі не саступіце, разбурым рэжым".

І гэта надта падобна да летняга "дэсанту мядзведзікаў" з Літвы на Беларусь. Таксама, дарэчы, прарыў мяжы, толькі паўночна-заходняй.

Што да палёту мядзведзікаў, дык пра расійскі след тады казалі няўпэўнена і не надта доказна. Але і там ужо угадваўся расійскі фірмовы стыль - прыгадайма замоўлены з Расіі калісні нелегальны пераход беларуска-літоўскай мяжы журналіста Шарамета, што таксама было нейкай познамкай Лукашэнку ад расійцаў.

Цяпер жа міжнародна-палітычны фон яснейшы: Расія патрабуе вярнуць грошы за "расчыняльнікі".

Выбух на тэрыторыі Пасольства Літвы, відаць, таксама адна з фразаў гэтай сімвалічнай мовы.

Выглядае на пацвярджэнне: так, і палёт мядзведзікаў з Літвы быў таксама нашых рук справай.

Выбухі ў Беларусі выглядаюць на фірмовую штуку расійцаў. Як пуціністы пачалі з выбухаў больш за 10 гадоў таму, так дагэтуль не адвучацца.

Гэта кажа і яшчэ вось пра што: нешта дзіўнае адбываецца з камунікацыяй "Лукашэнка-Расія", калі Расія выкарыстоўвае такую эзопаву мову. Зусім як даўнейшая Візантыя.

Нарэшце, трэцяе. Улады катэгарычна забараняюць сваім аналітыкам прасвятляць такія моманты, загадваюць толькі зрэдзьчас пакусваць Расію па дробязях. Нібыта паказваючы: мы стрымліваем, але антырасійскага джына выпусціць можам лёгка.

А гэта значыць, што беларускі прэзідэнт, відаць, ужо даўно дрыжыць ад злосці. Бо гэта супярэчыць яго характару - так стрымлівацца ў словах і дзеяннях. А тут яго змушаюць маўчаць.

Урэшце, гэта прывядзе вось да чаго. Прэзідэнт у нейкі зусім крытычны эмацыйны момант можа сказаць: усё, чорт з ім, лупім па Расіі, канчайма, хлопцы, маўчанку. Гэта адбылося б ужо даўно, калі б ён знайшоў нейкі іншы рэсурс сілкавання, апроч Расіі. Але ж не знаходзіць.

Тым часам, фон гэтых трох апошніх выбухаў дазваляе думаць, што і выбух у метро тут арганізавалі рускія, а ніякі не Лукашэнка з мэтай адцягнуць увагу ад Плошчы-2011.

І калісні выбух на газапровадзе ад імя "Беларускага вызвольнага войска" - таксама яны. Толькі тады пажартавалі з запіскай і аўтарствам, бо гэта было актуальна, на фоне выступаў бел-чырвона-белай апазіцыі.

Гэта іх стыль. Яны дзяржаўныя тэрарысты. Расія - тэрарыст.

Але пра гэта нам улады не скажуць, бо іншага рэсурсу, апроч расійскага, не маюць. А значыць, кожны "шчыры русафоб" у Беларусі павінен быў бы, па ідэі, не Лукашэнку ганіць як расійскага агента, а напружваць свае мозгі, крэатыўна думаючы ў напрамку: як і што развіць у нашай эканоміцы, каб дзяржава атрымала грошы і адвязалася ад Расіі.




Комментариев нет:

Отправить комментарий