«Рускі марш» у
Калінінградзе прайшоў пад прускімі
сцягамі.
Пад сцягамі Усходняй
Прусіі і Расійскай імперыі ад Рыбнай
вёскі да помніка Мікалаю Цудатворцу ў
нядзелю, 4 лістапада, прайшлі больш за
сотню прыхільнікаў нацыянальнай
ідэалогіі і шырокай аўтаноміі
Калінінградскай вобласці. Такім чынам
калінінградцы далучыліся да агульнарасійскай
акцыі «Рускі марш».
Акцыя ў цэнтр горада
была санкцыянаваная гарадской
адміністрацыяй. Напрыканцы шэсця адбыўся
невялікі мітынг.
Уся акцыя прайшла пад
пільным кантролем каля 20 супрацоўнікаў
паліцыі і дзясятка чалавек у цывільным.
Абыйшлося без здарэнняў і затрыманняў.
Арганізатарамі марша
выступілі рэгіянальнае аддзяленне
Нацыянальна-дэмакратычнай партыі,
рэгіянальная арганізацыя «Рускія
Калінінграда-Кенігсберга», а таксама
Балтыйская рэспубліканская партыя і
грамадская арганізацыя «Камітэт
грамадскай самаабароны».
Комментариев нет:
Отправить комментарий