Амаль адначасовыя выбары ў Літве і Ўкраіне прадэманстравалі зусім розныя вынікі для нацыяналістаў. Украіна наблізілася да Латвіі, Літва - да Беларусі.
Украінская "Свабода" (Алега Цягнібока) у Вярхоўнай Радзе будзе мець пад 40 дэпутатаў.
Літоўскі блок "За Літву ў Літве" атрымаў 0,8% галасоў выбаршчыкаў. Нагадаем, у Латвіі партыя "Ўсё для Латвіі" (аб'яднаўшыся з "Айчыне і Свабодзе") набрала летась на парламенцкіх выбарах 14%.
Адкуль такая розніца ва ўкраінскім і літоўскім выніку? Іх параўнанне, а таксама прыклад Латвіі дазваляе зрабіць пэўныя высновы.
У Літве ў блок "За Літву ў Літве" аб'ядналіся і жук, і жаба. Там за дваццаць гадоў назапасіўся добры дзясятак групак, якія лічаць сябе партыямі, яны і аб'ядналіся.
Ва Ўкраіне ніхто ні з кім не аб'ядноўваўся. "Свабода" перш, на зары незалежнасці Ўкраіны, была маргінальнай Сацыял-нацыянальнай партыяй (з сімвалам, які нагадвае перагорнуты знак SS, але называецца "Ідэя Nацыі) і дачакалася, пакуль усе "старыя" (КУН, УНСО) захлынуцца ў сваіх унутраных светапоглядна-ідэалагічных спрэчках і сканаюць.
У Латвіі было нешта падобнае. Перш доўга, дзесяцігоддзе, існавала партыя "Айчыне і Свабодзе", потым узнікла маладое і гарачае аб'яднанне "Ўсё для Латвіі", да якога ўрэшце "Айчыне і Свабодзе" далучылася як прышчэпленая галінка да жывога дрэва.
Тыя, хто пачынаў з нацыяналістаў-правакансерватараў у пачатку 1990-х, мелі няцэльны светапогляд і ідэалогію.
Гэта значыць, што яны надта адляталі ад рэальнасці - ці то ў мінуўшчыну (абагаўленне гісторыі і яе слаўных падзей), ці то за межы сваёй дзяржавы (экспансіянізм).
Новыя ж нацыяналісты ўсвядомілі, што яны знаходзяцца ў сваёй дзяржаве, у рамках і засяродзіліся на ёй. Пераадолеўшы перш унутраную супярэчлівасць і "складанасць" сваіх старэйшых папярэднікаў, пакінуўшы іх ззаду.
Гэты першы момант. Другі - нацыяналісты ўзнялі на штандар Вобраз Ворага. І ў Латвіі, і ва Ўкраіне гэта рускія, маскалі.
Там гэта сапраўды актуальна - прыгадаем рэферэндум у Латвіі наконт ролі рускай мовы ды рашэнне Рады Ўкраіны пра рускую мову як рэгіянальную.
У Літве з рускіх хіба што пару алігархаў (напрыклад, уцеклы заснавальнік збанкрутаванага "Снораса" Антонаў або старшыня Партыі Працы Ўспаскіх).
Нацыяналісты спрабавалі зляпіць ворагаў з палякаў (і іх "Акцыі выборчай польскай" на чале з былым кандыдатам на прэзідэнта Тамашэўскім), але "праблема польскіх шыльдаў" актуальная толькі для Віленшчыны, а для астатняй Літвы - не.
Можна сказаць, у пэўным сэнсе Літва наблізілася да Беларусі, дзе таксама сёння вобразу ворага няма, а больш-менш аб'ектыўны погляд на Расію, яе палітыку і яе мэты ў нас - не вітаецца і рэпрэсуецца.
Хоць ці магчымы будзе вобрах ворага-рускага ў Беларусі пасля Лукашэнкі - гэта пытанне. А ад гэтага, відаць, залежыць поспех і будучыня нацыяналістаў у Беларусі. Бо, у адрозненні ад Заходняй Еўропы, вобраз небяпечнага Прыхадня тут будзе актуальны яшчэ няхутка праз адносную нешматлікасць мігрантаў.

Комментариев нет:
Отправить комментарий