19 нояб. 2012 г.

Рыга ды Цвер - адна паралель

14 лістапада ў Маскве адбылася сустрэча прадстаўнікоў латышскіх неапаганаў і прыхільнікаў балцка-крыўскай ідэі з Цвяры.

З латышскага боку былі пяцёра музыкаў з фолк-гурта Grodi на чале з Андрысам Капустам і яго жонкай Аідай Ранцанэ.

З цвярскога боку былі Яўген Смолін (з цвярскога аб'яднання Цвержа) ды Аляксей Верамоўскі (з г. Заходняя Дзвіна на Цвершчыне).

Сустрэча мадэравалася прадстаўніком беларускага боку, які выступіў ініцыятарам такой сустрэчы.

На працягу сустрэчы латышы ды цверчукі абмяняліся думкамі наконт балцкай ідэі, развіцця сучаснага паганскага мыслення, а таксама наконт пашырэння балцкасці і прабалцкага паганства ва ўсходнім накірунку.

Было адзначана, што калі Беларусь і Літва знаходзяцца на адной шыротнай паралелі і гэтым абумоўліваецца іх супрацоўніцтва, дык Цвершчына і Латвія знаходзяцца таксама на адной паралелі, толькі троху больш на поўнач, што мела б вызначыць і іх міжрэгіянальнае супрацоўніцтва.

Былі накрэсленыя таксама колькі сумесных праектаў, у якіх маглі б удзельнічаць прадстаўнікі з латышскага, цвярскога і беларускага бакоў.

Цверчукі перадалі ў Латвію колькі сігнальных асобнікаў свайго альманаху Vele, які выйшаў літаральна наконадні гэтай сустрэчы.




Комментариев нет:

Отправить комментарий