На выбарах у парламент гішпанскай Каталоніі прыхільнікі аддзялення ад Гішпаніі набралі 57%.
На датэрміновых выбарах
у парламент Каталоніі перамог з 31%
галасоў памяркоўны Нацыянальны альянс
«Канвергенцыя і саюз Каталоніі».
Паслядоўна незалежніцкая
Партыя левых рэспубліканцаў здабыла
14% галасоў. Агулам чатыры незалежніцкія
партыі сабралі 57% галасоў.
Кансерватыўная Народная
партыя і агульнагішпанская Сацыялістычная
рабочая партыя, а таксама іншыя сілы,
што выступаюць за захаванне адзінства
Гішпаніі, здабылі разам 35% галасоў.
Такія вынікі азначаюць,
што рэгіён чакае рэферэндум пра поўную
незалежнасць ад Гішпаніі.
Такая перспектыва стала
магчымай пасля таго як да патрабавання
незалежнасці далучылася кіраўнічая
партыя «Канвергенцыя і саюз», якая раней
абмяжоўвалася патрабаваннямі самастойнасці
ўнутры Іспаніі.
Мадрыд пярэчыць
прэтэнзіям Барселоны на суверэнітэт.
Да таго ж, вялікія лічбы каталанцаў
жывуць за межамі рэгіёна Каталоніі, у
суседніх правінцыях. Таму разыходжанне
дзвюх краін можа аказацца напружаным,
а вызначэнне межаў новай дзяржавы —
складаным працэсам.
Комментариев нет:
Отправить комментарий