22 нояб. 2012 г.

"Нешта прамежкавае" за фемінізацыю мовы

У Вялікай Брытаніі ў выдавецтве тамтэйшых беларусаў выйшла кніжка выкладчыка ЕГУ "Фемінізацыя беларускай мовы".

Аўтар Уладзіслаў Гарбацкі у інтэрвію так сказаў пра сваю кніжку: "Калі зусім проста, то пад фэмінізацыяй трэба разумець традыцыю, звычку, тэндэнцыю носьбітаў мовы надаваць жаночыя формы назоўнікам-агентывам. У некаторых мовах (беларускай, украінскай, славацкай ці нават францускай) гэтая тэндэнцыя натуральная і досыць эгалітарысцкая, у некаторых жа мовах яна вынішчаная ці моцна кантралюецца, як у расейскай, напрыклад".

Кніжка Гарбацкага напісаная ў выглядзе эсэю - "найбольш дэмакратычнай формы, каб выказаць думку неспецыялісту". Сам аўтар вагаецца, як яшчэ назваць твор, ды характарызуе кніжку як "нешта прамежкавае паміж манаграфіяй і памфлетам".

Гарбацкі заклікае: "Ня бойцеся фэмінізаваць словы, якія дагэтуль не ўжываліся ў жаночым родзе: святарка, прэм’ерка, рэктарка, архіяпіскапка, бо кабеты ўжо займаюць гэтыя пасады. І, канечне, не адмаўляйцеся ад ужо класічнай фемінізацыі: прэзідэнтка, пісьменьніца, вучоная, юрыстка, натарка, перакладніца і г.д."

На вокладцы дадзенага эсэю-памфлету, апроч іншага, фігуруюць такія словы як "акадэмічка", "анархістая", "усходазнаўка", "венералагіца", "палітыца", "гейка", "шэфка".

Нагадаем, што феміністычная тэма ў асяроддзі тых з беларусаў, хто корміцца з заходняга фінансавання, мае асаблівую вагу, бо заходнія спонсары патрабуюць развіваць феміністычны дыскурс у Беларусі.

Комментариев нет:

Отправить комментарий