Аўтавакзал "Маскоўскі" ў Менску будзе зруйнаваны. Так захацелася расійскаму "Газпраму", кіраўнік якога 22 лістапада быў з візітам у Беларусі і агучыў такое.
На месцы менскага аўтавакзалу будзе офіс "Белтрансгазу" (з нядаўняга часу - падраздзяленне "Газпраму"), таксама офісы расійскіх кампаній.
Менскі мэр Мікалай Ладуцька гэта адкаментаваў у стылі "а нам гэты аўтавакзал і зусім не патрэбны быў" - маўляў, яго зруйнаванне вялікай стратай для гораду не будзе, а маршруты мы перанясем.
Відавочцы кажуць, што кіраўнік "Газпраму" Аляксей Мілер, наведваючы крыху раней аглядную пляцоўку Нацыянальнай бібліятэкі (яна знаходзіцца праз дарогу ад аўтавакзалу), сказаў, пазіраючы зверху ў бок будынку аўтавакзалу: "Хутка мы будзем так на бібліятэку глядзець".

Комментариев нет:
Отправить комментарий