3 дек. 2012 г.

У рагачоўцаў прымусова адбяруць грошы на храм

Жыхарам райцэнтра не заплацяць грошы за працу 6 снежня.
Сродкі, заробленыя ў гэты дзень, пойдуць на будаўніцтва храма, піша афіцыйная газета «Свабоднае слова». Райвыканкам прыняў такое рашэнне па хадайніцтве настаяцеля мясцовага праваслаўнага прыходу Алексія.

«Прымаючы да ўвагі хадайніцтва бацькі Алексія перад працоўнымі калектывамі аб дапамозе ў будаўніцтве ў Рагачове праваслаўнага храма, раённы выканаўчы камітэт сваім распараджэннем ад 26 лістапада 2012 года № 554-р рэкамендаваў кіраўнікам прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў усiх форм уласнасці, індывідуальным прадпрымальнікам правесці раённы дзень дабрачыннай працы 6 снежня 2012 года.

Заробленыя на месцах у дзень дабрачыннай працы сродкі ў аб'ёмах, вызначаных работнікамі ў добраахвотным парадку, варта пералічыць прыходу святога Вернага князя Аляксандра Неўскага ў горадзе Рагачове», - гаворыцца ў паведамленні райвыканкама.

Ведаючы, як у нас прымаюцца падобныя рашэнні на ўзроўні працоўных калектываў, наўрад ці ў простых рабочых запытаюцца, хочуць яны ахвяраваць на храм ці не.

Комментариев нет:

Отправить комментарий