Нацянальныя героі
Беларусі Кастусь Каліноўскі і Станіслаў
Булак-Балаховіч змешчаныя на новых
сцікерах фан-клюба БАТЭ.
Таксама на налепках
ёсць выявы «Пагоні» і радкі з аднаіменнага
верша Макciма Багдановіча.
Беларуская
мова і павага да нацыянальнай гісторыі
становяцца трэндам сярод футбольных
заўзятараў. Налепкі ў белых і чырвоных
колерах, патрыятычныя банеры на роднай
мове падчас матчаў і выкарыстанне роднай
мовы становяцца візітнымі карткамі
розных клубаў краіны.
Комментариев нет:
Отправить комментарий