Балтыйскія фермеры,
што пратэстуюць супраць новага бюджэту
ЕС, вязуць у Брусель трактар МТЗ-80.
Сялянскі марш пачалося
ў пачатку гэтага тыдня ў Таліне, дзе
каля 100 чалавек праводзілі кіроўцу
трактара - прадстаўніка Клуба маладых
сялян Каспара Гулбіса ў Брусэль.
Да пратэстоўцаў
звярнуліся мэр Таліна Эдгар Саіўсар
і міністр земляробства Эстоніі
Хелір-Валдор Сеэдер. Яны падкрэслілі,
што з-за несправядлівых датацый зніжаецца
канкурэнтназдольнасць фермераў краін
Балтыі, таму неабходна дзейнічаць разам.
15 лістапада трактар
праехаў Латвію, а 16 лістапада прыняў
удзел у акцыі літоўскіх сялян у Кейданах.
Па дарозе ў Брусель мяркуецца яго
прыпынак у Берліне.
Мэта паездкі - пераканаць
еўрапейскіх чыноўнікаў павялічыць
прамыя сельскагаспадарчыя датацыі для
краінаў Балтыі, якія цяпер з'яўляюцца
самымі нізкімі ў Еўрасаюзе.
Комментариев нет:
Отправить комментарий