У Смалявіцкім раёне
паўстане другі па колькасці горад
Беларусі. Цалкам кітайскі.
Гэту
інфармацыю агучыў у сваім акаўнце ў
«Фэйсбуку» эканаміст Яраслаў Раманчук.
"Выступаў сёння на Клубе
фінансавых дырэктараў. Адзін з удзельнікаў
падзяліўся вельмі цікавым інфармацыяй.
Калі гэта праўда, то гэта бомба. З гэтай
неафіцыйнай, але вельмі дасведчанай
крыніцы стала вядома, што на 2013 год
беларускія ўлады ўжо выдалі 650000 рабочых
візаў для грамадзянаў Кітая.
Кажуць, што гэта толькі
пачатак. У наступным годзе яны павінны
пачаць працу ў Беларуска-кітайскім
індустрыяльным парку. У Смалявіцкім
раёне паўстане другі па колькасці горад
Беларусі. Цалкам кітайскі", - піша ён.
Як жывуць кітайскія
гастарбайтэры, ужо вядома. Там, дзе
жывуць чатыры беларусы, могуць размясціцца
20 кітайцаў. Таму 8 тысячаў гектараў
зямлі, адведзеныя пад парк, цалкам
здольныя змясціць нават большую колькасць
кітайцаў.
Комментариев нет:
Отправить комментарий