7 дек. 2012 г.

Расійскі сок - небяспечны для здароўя

Беларускі дзяржаўны інстытут метралогіі адмовіў у выдачы сертыфікату адпаведнасці на партыю соку, нектару і морсу расійскай вытворчасці.

Пад фактычную забарону трапіў сок гранатавы адноўлены неасветлены пастэрызаваны «Kral Premium», сок фейхоа адноўлены асветлены пастэрызаваны «Kral Premium», нектар чарнічны неасветлены пастэрызаваны "Kral Premium", нектар журавінавы неасветлены пастэрызаваны «Kral Premium», сок кізілавы неасветлены адноўлены пастэрызаваны «Kral Premium», морс ягадны збор з журавін, чарніц, ажыны, чорнай парэчкі пастэрызаваны «Kral Premium», нектар шыпшынавы неасветлены пастэрызаваны «Kral Premium», нектар ажынавы з мякаццю пастэрызаваны «Kral Premium», нектар з манга з мякаццю пастэрызаваны «Kral Premium», сок айвовы адноўлены асветлены пастэрызаваны «Kral Premium».

Як паведамляе Міністэрства гандлю Беларусі, падставай для адмовы паслужылі вынікі праведзеных тэстаў, у выніку якіх выяўленая неадпаведнасць прадукцыі ўстаноўленым у Беларусі патрабаванням.

Як паказалі тэсты, у соках, нектарах і морсах перавышанае ўтрыманне аксіметылфурфурола, кансервантаў (сарбінавай кіслаты), кансервантаў (бензойнай кіслаты) і сінтэтычных фарбавальнікаў Е 122 і Е 102.





health.ej.by

Комментариев нет:

Отправить комментарий