Без скандальнай кнігі
Ціла Саррацына "Германія самаліквідуецца"
не было б гістарычнага выказвання
канцлера Ангелы Меркель пра правал
палітыкі мультыкультуры.
Ціла Саррацын - нямецкі
палітык, чалец Сацыял-дэмакратычнай
партыі Германіі і Рады дырэктараў
Нямецкага федэральнага банка.
На пытанне аб тым, ці
лічыць ён сваёй заслугай тое, што
абмеркаванне гэтай тэмы выйшла ў нямецкім
грамадстве на новы ўзровень, Саррацын
адказаў так: "Вядома, гэта не адзіны
фактар і прынцып "post hoc ergo propter hoc"
("пасля гэтага значыць па прычыне
гэтага ") тут не дзейнічае".
Паводле яго слоў, увосень
2010, пасля таго, як улетку таго ж года
выйшла ў свет яго нашумелая кніга, стала
зразумела, што працу яго забудуць не
адразу. Пры гэтым аўтар наракае, што
адразу ж на яго абрынулася хваля крытыкі,
многія спрабавалі навесіць на яго
цэтлікі і адразу ж выдавалі адмоўнае
меркаванне пра кнігу, у той час як
публіка, якая яе прачытала, ацэньвала
яе станоўча.
Шуму і спрэчак вакол
кнігі было шмат. "Абмеркаванне
першапачаткова не было адэкватным. Мяне
вінавацілі ў наяўнасці поглядаў, пра
якія я ніколі не казаў. На мяне спрабавалі
наляпіць клішэ, якія былі гатовыя яшчэ
да выхаду кнігі. Пачалі абмяркоўваць
асобу, а не кнігу. Але рэальнасць такая,
што апісаныя праблемы ў грамадстве
Нямеччыны сталі больш выразна ўсведамляць.
Да таго ж абвастрылася ўвага да такіх
з'яваў і праблемаў, як, напрыклад,
палітычны іслам", - кажа Саррацын пра
ўплыў сваёй кнігі на краіну.
У сваёй кнізе ён прадракае
несуцяшальную будучыню Германіі ў
сувязі з імігрантамі: "Калі мы працягнем
у тым жа духу, то праз 40 гадоў мы знікнем
і дэмаграфічна, і інтэлектуальна...
Масавая міграцыя людзей з культурна
далёкіх ад нас рэгіёнаў Афрыкі, з Блізкага
Ўсходу і Паўднёвай Азіі не вырашае, а,
наадварот, стварае новыя праблемы".
Ён піша, што галоўныя праблемы будучага
Германіі - гэта зніжэнне дэмаграфіі, і
іміграцыя, якая зніжае духоўны ўзровень,
стварае разнастайнасць у грамадстве,
уплывае на росквіт непісьменнасці і
ўкараненне люмпенізаваных нізоў.
Ён, сярод іншага,
прыводзіць статыстыку, згодна з якой,
зніжэнню ўзроўню адукацыі спрыяюць
мігранты з мусульманскімі каранямі,
якія не хочуць інтэгравацца і нават у
трэцім пакаленні не ведаюць нямецкай
мовы. Мігранты з мусульманскімі каранямі
складаюць 45% ад усіх імігрантаў, якія
прыязджаюць у Германію, але пры гэтым
яны ж выклікаюць да 80% усіх праблемаў з
адукацыяй, занятасцю і злачыннасцю,
якія звязаны з імігранцкім асяроддзем.
Саррацын перакананы,
што ўсё гэта, у сваю чаргу, ставіць пад
пагрозу не толькі паспяховае развіццё
краіны, але і выжыванне народа. "Але
пра гэтыя праблемы не хочуць казаць,
хутчэй, атакуюць таго, хто звяртае на
іх увагу. І ў СМІ, і ў палітыцы хапае тых,
хто лічыць, што заняпад - не праблема",
- разважае аўтар скандальнай кнігі.
Ці азначае самаліквідацыі
таксама і страту культурнай прасторы?
"Нямецкая гісторыя
на Усходзе складаная і ўразлівая.
Стрыманасць зразумелая, бо з якіх бы
добрых намераў мы не сыходзілі, заўсёды
знаходзіцца хтосьці, хто сыпе соль на
раны. І не па апраўданых прычынах, не
зыходзячы з каштоўнасцяў, а хутчэй па
нейкіх іншых прычынах. Не будзем забываць,
што аб'яднанне Германіі і сыход Расійскай
арміі не быў гістарычна перадвызначаны,
як і не было наканаванае аднаўленне
незалежнасці Балтыйскіх краінаў.
Сам ён лічыць, што
запрашэнне ў Германію гастарбайтэраў
не было непазбежнасцю: "Вядома,
перанасяленне абумовіла з'яўленне новых
задачаў, але ці трэба шукаць рашэнні ў
міграцыі? Паглядзіце на паспяховую
Японію: яны сапраўды нікога не пускаюць
да сябе і жывуць добра, нягледзячы на
адсутнасць карысных выкапняў".
У траўні 2012 выйшла новая
кніга Саррацына "Еўропа не мае патрэбы
ў еўра". Яе з'яўленне ён пракаментаваў
так: "Я перакананы, што ўвядзенне еўра
было памылкай. Я быў адным з нямногіх,
хто не пабаяўся гэта сказаць яшчэ да
нараджэння еўра. Я быў у ліку тых, хто
выступаў і супраць прыняцця Грэцыі ў
зону еўра. Пасля ўвядзення еўра экспарт
Нямеччыны ў еўразоне прыкметна
запаволіўся. Экспарт у цэлым крыху вырас
толькі дзякуючы гандлю з Лацінскай
Амерыкай і Азіяй. З еўра гэта ніяк не
звязана".
Комментариев нет:
Отправить комментарий