10 нояб. 2012 г.

Звольнены кіраўнік КДБ Беларусі

Аляксандр Лукашэнка вызваліў генерал-лейтэнанта Вадзіма Зайцава ад пасады старшыні КДБ.

Рашэнне прынятае па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы, на якім разглядаліся перспектывы і хібы ў працы Камітэта дзяржбяспекі.

Па выніках нарады дзяржаўны сакратар Рады Бяспекі Леанід Мальцаў адзначыў, што ў сваіх выступах генеральны пракурор і старшыня Следчага камітэта паставілі шэраг пытанняў. У прыватнасці, яны тычыліся апошніх падзей, звязаных з Камітэтам дзяржаўнай бяспекі. «Усім вядома пра самагубства падпалкоўніка КДБ Аляксандра Казака. Ёсць і шэраг іншых пытанняў, якія патрабуюць ўважлівага расследавання», — заявіў Леанід Мальцаў.


Адстаўка Зайцава – адна з самых гучных у гэтым годзе. Прычына ў выглядзе самагубства Казака выглядае не проста незразумелай, а абалютна непраўдападобнай. Ніколі такая дробязь, як смерць падначаленага ў найноўшай беларускай гісторыі не прыводзіла да адстаўкі начальніка. 


Відавочна прычына нашмат глыбей, а гісторыя з Казаком – проста падстава для змены кіраўніцтва КДБ.


Адзначым тры моманты.


Першае. Пра самагубства Аляксандра Казака афіцыйныя СМІ маўчалі. Смерць здарылася яшчэ ў першай палове кастрычніка. Вядома пра яе стала толькі пасля «зліву» інфармацыі ў апазіцыйныя СМІ. Падобнага ўзроўню зліваў было ня так і шмат. Высновы: зліў з такой закрытай структуры, як беларускі КДБ мог быць арганізаваны толькі з ведама ці кіраўніцтва камітэта, ці ўладаў. Значыць ім ён і быў патрэбны больш за ўсё.


Другое. Замена кіраўніцтва КДБ адбываецца на фоне глыбокага канфлікту з Расіяй і атакі на літоўскую амбасаду. Канфлікт выбіваецца з шэрагу звычайнай узаемнай дэмагагічнай крыткі кіраўнікоў Мінску і Масквы, якая часта здаралася. Ён глыбей, завязаны на сур'ёзные грошы і адбываецца пры маўчанні афіцыйных асобаў. Наконт выбуху ў амбасадзе – мы раней пісалі, каму гэта выгадна. Высновы: Расія спрабуе эканамічным і не толькі шатажом прымусіць беларускі рэжым да поўнага пдпарадкавання. Гатоўнасць апошняга пераглядзець пытанне пра незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асетыі шмат пра што кажа.


Трэцяе. Вадзім Зайцаў – украінец, беларускіх каранёў ня мае. Усе дзеянні КДБ – ад правакацыяў з Плошчай-2010 да супрацьстаяння з іншымі сілавымі структурамі – вялі да росту залежнасці ад Масквы і былі выгодныя толькі ёй. Верагодны пераемнік, Леанід Мальцаў – этнічны беларус. Пасля апошніх гучных адставак (справакаваных шведскім «плюшавым дэсантам» беларускіх генералаў гэта выглядае дзіўным. Але каля прааналізаваць паглядзець папярэднія высновы, то ўсё становіцца на свае месцы.


Лукашэнка вяртае старыя правераныя кадры на кіроўныя пасады сілавых структураў.


Ён спрабуе абараніцца ад Расіі. Наколькі атрымаецца гэта - убачым у бліжэйшы час - па асобе новага кіраўніка КДБ.

Комментариев нет:

Отправить комментарий