У Менску 3 лістапада прайшоў з'езд грамадскага аб'яднання "Белая Русь" (прататып меркаванай праўладнай партыі).
З-за няпэўнага статусу і будучыні гэтай фармацыі, а таксама з-за блякласці зместу самога з'езду ўвагу ў гэтай падзеі прыцягваюць хіба што фатаграфіі дзяўчат, якія праводзілі рэгістрацыю дэлегатаў з'езду.
Дзяўчат апранулі ў зусім незвычайныя для з'езду аб'яднання-партыі адзежы, якія нагадваюць ўніформу ці то ст'юардэсак, ці то медсястрычак.
З-за гэтага з'езд стаў нагадваць, мякка кажучы, нейкі "БульбашЪ-холл" ці казіно "Шангры-Ла", а мо' і нешта пагарачэй.
Нагадаем, што апублікаваны ўлетку рэкламны ролік пра Беларусь, зняты па замове Нацыянальнага агенцтва па турызме, па меркаванні многіх выглядае на рэкламу Беларусі як краіны «гульнёвых дамоў і прастатутак».
Дык гэта такі новы стыль?

Комментариев нет:
Отправить комментарий