У Паўднёвай Афрыцы правялі рытуал, каб дзейнага прэзідэнта краіны Джэйкаба Зуму пераабралі на наступны тэрмін.
Рытуал быў праведзены 25 лістапада ў рэзідэнцыі прэзідэнта Зумы.
Удзельнічала колькі тысячаў Зумавых родзічаў, усе яны на працягу рытуалу прасілі ў продкаў падтрымкі.
Таксама былі рытуальна забітыя 12 кароў, мяса якіх было тут жа з'едзенае прысутнымі.
Сам Зума быў апрануты ў традыцыйную вопратку зулускага ваяра, яму ўручылі шчыт і меч, каб "абараніцца ад канкурэнтаў".
Зума быў выбраны на прэзідэнта Паўднёваафрыканскай Рэспублікі ў 2007 годзе.
Тады ж ён заявіў, што арганізацыя, якую ён узначальвае (Афрыканскі нацыянальны кангрэс), "будзе кіраваць да другога прышэсця".

Комментариев нет:
Отправить комментарий