Так МЗС балтыйскай
краіны пракаментаваў крытыку з Масквы
наконт адмовы правядзення рэферэндуму
аб грамадзянстве.
Каментар Расіі ў сувязі
з рашэннем Цэнтральнай выбарчай камісіі
не праводзіць другі этап збору подпісаў
за нулявы варыянт грамадзянства варта
расцэньваць як "спробу інтэрпрэтацыі
ўнутраных спраў Латвіі". Пра гэта
заявілі ў прэс-службе Міністэрства
замежных справаў.
Як заявіў прадстаўнік
МЗС Яніс Сіліс, члены ЦВК
выконвалі ўсе юрыдычныя працэдуры. Што
ж тычыцца выступаў расійскага боку, то
яны "не спрыяюць эфектыўнаму і
прававому далейшаму разгляду гэтага
пытання".
Сіліс таксама адзначыў,
што перад тым, як казаць пра дэфіцыт
дэмакратыі ў Латвіі, Расіі варта было
б звярнуць увагу на ўласную дэмакратыю,
станам якой заклапочаныя праваабарончыя
арганізацыі.
Нагадаем, 2 лістапада
латвійская ЦВК прыняла рашэнне аб адмове
ў зборы подпісаў за правядзенне
рэферэндума аб прадастаўленні
аўтаматычнага грамадзянства неграмадзянам.
Комментариев нет:
Отправить комментарий