Злучаныя Штаты Амерыкі
могуць пазбавіцца сямі штатаў.
Жыхары Тэхаса, Луізіяны,
Фларыды, Джорджыі, Тэнэсі, Алабамы і
Паўночнай Караліны сабралі неабходную
колькасць подпісаў пад анлайн-петыцыяй
аб выхадзе з складу ЗША і здабыцці
незалежнасці.
Яшчэ больш за 30 штатаў
ўдзельнічалі ў распачатым адразу пасля
прэзідэнцкіх выбараў онлайн-галасаванні,
але не змаглі пераадолець парог у 25
тысячаў галасоў. Лідэрам руху прадказальна
стаў штат Тэхас, дзе адпаведнае жаданне
ўжо выказалі больш за 100 тысячаў чалавек.
У гэтым штацесепаратысцкія
настроі традыцыйна моцныя. На працягу
апошніх 10 год мясцовыя палітыкі на чале
з губернатарам Рыкам Пэры не раз казалі
аб мэтазгоднасці аддзялення эканамічна
стабільнага штата. Тэхас быў незалежнай
дзяржавай у 19 стагоддзі і ўвайшоў у ЗША
з-за пагрозы мексіканскай акупацыі.
Нагадаем, сур'езныя
сепаратысцкія настроі з'явіліся і ў
Еўропе. Каталонія і Шатландыя заявілі
аб намеры правесці рэферэндумы аб
незалежнасці.
Комментариев нет:
Отправить комментарий