31 окт. 2012 г.

Месца для сталіцы Аляксандра Македонскага паказалі зоркі

Александрыя Егіпецкая, адна са сталіцаў дзяржавы, створанай заваёўнікам Персідскага царства, была пабудавана з улікам размяшчэння зорак.

3 мільены страчаных. Наступствы

Страшную лічбу агучылі некалькі дзен назад.

Літва здаецца: польска-руская кааліцыя ў Сейме

Сумныя вынікі нядаўніх выбараў у Літве.

25 окт. 2012 г.

Бульбаш-хол і брэсцкая лесапілка

Напярэдадні Дзядоў, дня ўшанавання продкаў у пачатку лістапада, узнялася хваля абурэння з нагоды будаўніцтва ля нацыянальнага нэкропалю Курапаты (месца, дзе ў міжваенне былі расстраляныя ад 30 да 200 тыс. чалавек) гатэльна-забаўляльнага комплексу "Бульбашъ-холл".
Будаўніцтва парушае вызначаныя межы ахоўнай зоны вакол Курапатаў, таксама найболей абурэння выклікае будучая прысутнасць такой установы ля такога жалобнага месца.

23 окт. 2012 г.

Антычная фарба ў Крэўскім замку

Археалагічныя даследаванні ў Крэўскім замку прынеслі навіну: даследуючы роспіс на сценах Кейстутавай, або Княскай вежы, знайшлі сляды "егіпецкай сіняй" фарбы. Загадка палягае ў тым, што, вынайдзеная ў Старажытным Егіпце, гэтая фарба шырока выкарыстоўвалася ў антычнасці, потым у Сярэднявеччы сакрэт яе вырабу быў страчаны і адноўлены толькі ў рэнэсансавыя часы.

Крэўскі ж сценапіс адносіцца да XIV ст., г.зн. да часоў, калі, як мяркуюць, гэтая фарба не выраблялася і не ўжывалася. Гісторык Алег Дзярновіч, які агучыў навіну, выказаў думку: "Можна меркаваць, што фрэскі ў Крэве стварылі ганзейскія майстры, запрошаных яшчэ бацькам Альгерда, князем Гедымінам. Магчыма, сакрэт насычанай сіняй фарбы, якая ўзыходзіла да «егіпецкай сіняй», захоўваўся сярод ганзейскіх майстроў. Праз іх жа гэтая фарба і трапіла ў Крэва". (На фота: фарба ў ніжнім куце аскепка.)

19 окт. 2012 г.

Крывіс Літвы альбо Крыве з Крывіі?

19 кастрычніка 2002 года, дзесяць гадоў таму, у цэнтры Вільні, на гары Гедымінавай магілы (гэта далей углыбкі ў Парк гор ад знакамітай гары Гедыміна з вежай) быў праведзены публічны абрад, на якім кіраўніка літоўскай "Рамувы" Ёнаса Трынкунаса ўрачыста высвецілі на Крывіса Літвы. Сёння ў Коўне адбыліся грамадскія ўрачыстасці з нагоды гэтага дня.

(На фота: падчас высвячэння Ёнасу Трынкунасу ўручае фібулу Альгімантас Індрунас, на той час - найстарэйшы член Сейму Літвы, адзін з чатырох парламентарыяў, што тады выступілі з адозвай, у якой заклікалі прызнаць літоўскае паганства традыцыйнай рэлігіяй у Літве).

18 окт. 2012 г.

Дзве Крывіі

У Менску перавыдадзеная "Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі", якую ў 1926 г. у Коўне выдаў Вацлаў Ластоўскі. Фаліянт на 775 старонак буйным фарматам выдадзены немалым накладам у тысячу асобнікаў, выданне ажыццёўленае супольнымі высілкамі Нацыянальнай бібліятэкі і выдавецтва "Мастацкая літаратура". Кніга знойдзе сваё належнае месца на паліцы побач з выдадзенымі выдавецтвам "Arche" залетась "Летапісамі і хронікамі Беларусі" на 900 старонак.

Убаку пакінем разгляд значнасці гэтай падзеі для грамадска-культурнага ландшафту краіны, яе ўплывы на бліжэйшую будучыню і матывацыі з'яўлення кнігі менавіта сёння. Крыху паглыбімся ў феномен гэтай Властавай кнігі, бо тут ёсць што сказаць дагэтуль не сказанага.

17 окт. 2012 г.

"Выклічам сілы падзем'я разам!"

Грамадская кампанія "Будзьма" апошнім часам асабліва арупілася тэмай цмокаў. І ў якасці сімвала краіны выяву цмока высунулі, зладзіўшы нават сякое-такое абмеркаванне сярод не абы-якіх публічных асобаў. І паспрыялі, каб менскую баскетбольную каманду перайменавалі ў "Цмокі" (дарэчы, першая гульня пад гэтай назвай аказалася правальнай). Цяпер, у рамках пачыну "У пошуках цмока" штотыдня ўзяліся апытваць людзей культуры, пытанне - "Куды найлепей ехаць у пошуках беларускага цмока?" На сёння цікавыя адказы далі мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі ды рэлігіязнаўца Ірына Дубянецкая. Каго інтэрвіююць, таго просяць назваць канкрэтныя месцы ў Беларусі, дзе можна было б шукаць тых міфічных цмокаў, а таксама намаляваць такі маршрут на карце, фактычна - пакрыць карту Беларусі выявай цмока.
Не будзем прыводзіць нейкія міфалагічныя звесткі, хоць яны і вельмі цікавыя, і высновы з глыбакадумным выглядам рабіць таксама не будзем. Адзначым тэндэнцыю.

16 окт. 2012 г.

Шатландыя і палескі сепаратызм

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі і Першы міністр Шатландыі, лідэр Шатландскай нацыянальнай партыі падпісалі 15 кастрычніка Эдынбургскае пагадненне наконт рэферэндуму па незалежнасці Шатландыі ў 2014 годзе. Узгадненне пагаднення ішло больш за 8 месяцаў, гэтаму папярэднічала перамога шатландскай партыі на выбарах у парламент Шатландыі. Як гэтая навіна стасуецца да Беларусі?

15 окт. 2012 г.

Духоўная вайна: Русь або Балтыя


Кіраўнік расійскіх праваслаўных маскоўскі патрыярх Кірыл, наведваючы 14.Х Менск, выказаўся:
"Мы верым, што Беларусь, Расія і Украіна звязаныя не толькі адзіным мінулым, але іх чакае адзіная будучыня".
"Намаганні [праваслаўнай] Царквы накіраваныя на захаванне духоўнай культурнай прасторы той самай гістарычнай святой Русі".
Спробы ўключэння Беларусі ў рускую "духоўную прастору" відавочна супернічаюць з іншым меркаваннем, што сыходзіць з боку Літвы ды Латвіі. Дзеячы этна-рэлігійнага руху прыбалтыйскіх краін усё гучней выказваюцца за тое, што Беларусь якраз мае быць уключаная ў "духоўную культурную прастору", што супадала б з даўнейшай прасторай старажытных балтаў, тэрыторыя якіх даходзіла на ўсходзе да Масквы, на паўночным усходзе - сягала за Волгу.