27 нояб. 2012 г.

Што з докшыцкай ды расонскай моладдзю?

Самая законапаслухмяная моладзь Віцебскай вобласці жыве ў Докшыцкім і Расонскім раёнах.

Пра гэта паведаміла дзяржаўнае навіновае агенцтва БелТА.

Паводле афіцыйных звестак, у гэтых раёнах за перыяд са студзеня па кастрычнік 2012 г. не зарэгістравана ніякіх злачынстваў, здзейсненых няпоўнагадовымі.

Тым часам увогуле па вобласці за гэты перыяд зроблена 325 злачынстваў з удзелам няпоўнагадовых. БелТА цешыцца, што гэта амаль на 20 працэнтаў ніжэй, чым за той жа перыяд летась.

Агенцтва прыводзіць словы памочніцы пракурора Віцебскай вобласці Ірыны Януковіч, што "адзначаецца паляпшэнне сітуацыі па ўсіх напрамках".

Тое ж БелТА ў іншым паведамленні ўскосна пацвярджае гэта: на гарачую лінію інспекцыі аховы прыроды ў Бегам'і (гэта якраз Докшыцкі раён) днямі пазваніў ананім і паведаміў, дзе і пры якіх акалічнасцях ён бачыў забойства дзвюх казуляў на Лагойшчыне.

Бегамскі ананім назваў нумар машыны і выказаў меркаванне, куды браканьеры маглі з'ехаць са здабычай.

Комментариев нет:

Отправить комментарий