Карупцыя, уседазволенасць
і беспакаранасць выклікаюць нечаканую,
але заканамерную рэакцыю.
Нашумелая гісторыя са
смерцю школьніка, які два дні таму
трагічна загінуў ля ўласнай школы
сталася адным са звеньяў, якія яскрава
ілюструюць глыбінныя працэсы ў грамадстве.
"Лічу, што брыдоту на
Porche Cayenne і іншых понтамабілях трэба
публічна вешаць на слупах яшчэ калі яны
іх толькі купляюць".
"ДАІшнікі баяцца падрапаць
дарагія машыны парушальнікаў закону.
Спадзяюся, вельмі спадзяюся, што ў добрых
хлопцаў з бітамі і кактэйлямі Молатава
падобнай фобіі не будзе. Час ім ужо
з'явіцца ў Беларусі".
Гэта цытаты не
фашыстаў, маргіналаў і мізантропаў і
не псіхічна-хворых, а запісы ў сацыяльных
сетках паважаных і вядомых людзей, якія асабліва не заўважаныя у прыналежнасці да апанентаў уладаў. І
гэтыя словы шмат аб чым кажуць.
Яшчэ 10 год таму звычайны
чалавек так бы не падумаў, бо, штоб там
ні казалі, а лукашэнкава стабільнасць
задавальняла людзей, бо была адлюстраваннем
менталітэту, імкнення беларусаў да ладу
і справядлівасці.
Але зараз няма ні таго,
ні іншага — стабільнасць разбураная
выбухамі і крызісамі, а справядлівасць
сканала перад беспакаранасцю невядома
адкуль вылезшых алігархаў і чынавенства,
якое не саромеецца ўжо нават сваей
карумпаванасці.
Такія выказванні —
паказчык сацыяльнага пратэсту грамадства
— не штучнага, які спрабавала выклікаць
апазіцыя 10 год, а натуральнага.
І калі ўлады ня бачаць
новага ворага, які разбурае краіну, то
народ яго заўважыў.
АбывацелиІ калі ўлады не знішчаць
гэтага ворага, то прыйдзе час хлопцаў
з бітамі.
Комментариев нет:
Отправить комментарий