22 дек. 2012 г.

Шаноўныя наведнікі,

Сайт адкрыўся - www.svajksta.by

Тут навіны абнаўляцца больш не будуць.

Дзякуй усім тым некалькім дзясяткам невядомых чалавек, што адсочвалі нашы навіны і рэгулярна заходзілі ў гэты блог на працягу двух месяцаў :)

17 дек. 2012 г.

Герасіменя выйграла, Гуркоў і Кулебін - амаль

Беларуская плыўчыха стала чэмпіёнкай свету, беларускія тай-баксёры абодва саступілі тайцам.

Беларусы купілі брэнд "Рускае мора"

Новым уласнікам эканамічныя аглядальнікі называюць беларускага бізнэсоўца Аляксандра Машэнскага.

Паўстаем толькі за сваю старыну

Пераказваем цікавы журналісцкі матэрыял - пра бунт нарачанскіх рыбакоў у 1936 годзе супраць польскага рыбацкага закону.

16 дек. 2012 г.

Фанаты БАТЭ абіраюць «Пагоню» і Булак-Балаховіча

Нацянальныя героі Беларусі Кастусь Каліноўскі і Станіслаў Булак-Балаховіч змешчаныя на новых сцікерах фан-клюба БАТЭ.

14 дек. 2012 г.

Ёнас Трынкунас: Думкі на зімовы сонцаварот

Калядныя святыя вечары - гэта цэлы рой звычаяў і перажыванняў, што іх суправаджаюць. За калядным сталом мы прыгадваем прамінулы год, глядзім у будучы год.

Кніжак беларускай дыяспары не чытаюць

Вядомы прадстаўнік беларускай дыяспары ў Польшчы гісторык Алег Латышонак наракае, колькі беларусаў у Польшчы цікавяцца беларускімі выданнямі.

"Прафесія Мінска" - афармляць чужыя рашэнні?

Высунутая на сімвал Менску ядавіта-блакітная мікрасхема "Think Minsk" счакала шмат адмоўных водгукаў, якія змусілі яе стваральнікаў разгорнута апраўдвацца.

Беларускія хлопцы - грунтоўныя, шаблонныя, ветлівыя

Той жа маладзёжны сайт, які колькі часу таму апытваў беларускіх дзяўчат на прадмет замежных хлопцаў, апытаў замежных дзяўчат наконт беларускіх хлопцаў.

Брэйвік: зараза - чужынцы - вычварэнцы - тэрор!

Нарвежскі праварадыкальны тэрарыст Андэрс Брэйвік упершыню прыняў наведніка ў сябе ў турме.

13 дек. 2012 г.

Польскаму журналісту пагражае 3 гады турмы

Варшаўская пракуратура ўзбудзіла следства супраць журналіста Гжэгажа Браўна.

Прадпрымальнікі просяць абароны ад гіпермаркетаў

Кіраўнікі беларускіх прадпрымальніцкіх аб'яднанняў напісалі ліст на імя прэм'ер-міністра.

15 снежня - «сухі закон» па ўсёй Беларусі

На тэрыторыі Беларусі плануецца правесці «Дзень без алкаголю».