12 грамадскіх арганізацыяў
падпісалі адкрыты зварот да беларускіх
уладаў з заклікам захаваць балоты ад
асушэння.
Цяпер экаабаронцы
прапануюць далучыцца да іх усім жадаючым.
Грамадская кампанія ў абарону беларускіх
балотаў пачалася ў інтэрнэце месяц
таму.
Зараз кожны можа зайсці
на сайт www.change.org і падпісацца ў абарону.
Як распавяла прадстаўнік аргкамітэта
кампаніі і таварыства «Зялёная сетка»
Вольга Каскевіч, такім чынам эколагі
хочуць дабіцца ад Савета міністраў
адмяніць пастанову № 794 ад 17 чэрвеня
2011 году і адмовіцца ад планаў па
будаўніцтву новых торфабрыкетных
заводаў на буйных натуральных балотах
Беларусі.
Паводле гэтага дакумента
пад асушванне трапляюць 2 натуральныя
экасістэмы Гродзенскай вобласці: Святое
балота ў заказніку «Азёры» і Дакудаўскае
- пад Лідай. Збор подпісаў скончыцца ў
лютым наступнага году.
Комментариев нет:
Отправить комментарий