6 нояб. 2012 г.

Донары патрабуюць рабіць кіраўніцамі жанчын

3 лістапада ў Менску адбыўся ўстаноўчы з'езд "Маладых хрысціянскіх дэмакратаў", на якім былі выбраныя старшынька аб'яднання і яе дзве намесніцы.

Выклікае невялікае здзіўленне тое, чаму пры залі, дзе амаль 90 працэнтаў складалі хлопцы (паводле фатаздымкаў), выбралі у склад кіраўніцтва выключна дзяўчат - старшыньку і яе намесніц, паненак Хоміч, Кавалькову і Радзіеўскую.

Але здзіўляцца няма чаго, калі мець на ўвазе тое-сёе з інсайдэрскай інфармацыі беларускага палітыкуму.

Спонсары, фундатары, донары хрысціянскіх дэмакратаў (адзін вядомы фонд з ЗША) выставіў з першага погляду парадаксальную ўмову: будзем фінансаваць, калі вы будзеце ў струмяні гендэрнай палітыкі, якую мы прасоўваем.

А палітыка гэтая вось якая: рабіць тварамі арганізацый і ўводзіць у кіраўніцтва як мага болей асобаў жаночага полу.

Зыходзячы з гэтых звестак, ужо па-іншаму глядзіш на поспех кампаніі "Будзьма беларусамі" (кампаніі безумоўна цікавай і вартай самой па сабе), ініцыятыркі якой - кіраўніцы (старшынька і намесніца) Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына" спадарыні Макоўская і Шыдлоўская.

Або можна паглядзець нават далей і звярнуць увагу на папярэднюю прэзідэнтку Латвіі пані Віце-Фрэйбергу дый на цяперашнюю прэзідэнтку Літвы пані Грыбаўскайце. Або на тую ж пані Цімашэнку з Украіны, пасадка якой выглядае пад такім вуглом маскулінісцкім контр-ударам.

Някепска тое, што кіраўніцамі часам робяцца жанчыны (напрыклад, калі вайна і мужчыны ўсе пайшоўшы, дык жанчыны хоцькі-няхоцькі браліся кіраваць). Дзіўна іншае - што такое накідваюць праграмна, і ў адсутнасці - нібыта - вайны.





Комментариев нет:

Отправить комментарий