22 дек. 2012 г.

Шаноўныя наведнікі,

Сайт адкрыўся - www.svajksta.by

Тут навіны абнаўляцца больш не будуць.

Дзякуй усім тым некалькім дзясяткам невядомых чалавек, што адсочвалі нашы навіны і рэгулярна заходзілі ў гэты блог на працягу двух месяцаў :)

17 дек. 2012 г.

Герасіменя выйграла, Гуркоў і Кулебін - амаль

Беларуская плыўчыха стала чэмпіёнкай свету, беларускія тай-баксёры абодва саступілі тайцам.

Беларусы купілі брэнд "Рускае мора"

Новым уласнікам эканамічныя аглядальнікі называюць беларускага бізнэсоўца Аляксандра Машэнскага.

Паўстаем толькі за сваю старыну

Пераказваем цікавы журналісцкі матэрыял - пра бунт нарачанскіх рыбакоў у 1936 годзе супраць польскага рыбацкага закону.

16 дек. 2012 г.

Фанаты БАТЭ абіраюць «Пагоню» і Булак-Балаховіча

Нацянальныя героі Беларусі Кастусь Каліноўскі і Станіслаў Булак-Балаховіч змешчаныя на новых сцікерах фан-клюба БАТЭ.

14 дек. 2012 г.

Ёнас Трынкунас: Думкі на зімовы сонцаварот

Калядныя святыя вечары - гэта цэлы рой звычаяў і перажыванняў, што іх суправаджаюць. За калядным сталом мы прыгадваем прамінулы год, глядзім у будучы год.

Кніжак беларускай дыяспары не чытаюць

Вядомы прадстаўнік беларускай дыяспары ў Польшчы гісторык Алег Латышонак наракае, колькі беларусаў у Польшчы цікавяцца беларускімі выданнямі.

"Прафесія Мінска" - афармляць чужыя рашэнні?

Высунутая на сімвал Менску ядавіта-блакітная мікрасхема "Think Minsk" счакала шмат адмоўных водгукаў, якія змусілі яе стваральнікаў разгорнута апраўдвацца.

Беларускія хлопцы - грунтоўныя, шаблонныя, ветлівыя

Той жа маладзёжны сайт, які колькі часу таму апытваў беларускіх дзяўчат на прадмет замежных хлопцаў, апытаў замежных дзяўчат наконт беларускіх хлопцаў.

Брэйвік: зараза - чужынцы - вычварэнцы - тэрор!

Нарвежскі праварадыкальны тэрарыст Андэрс Брэйвік упершыню прыняў наведніка ў сябе ў турме.

13 дек. 2012 г.

Польскаму журналісту пагражае 3 гады турмы

Варшаўская пракуратура ўзбудзіла следства супраць журналіста Гжэгажа Браўна.

Прадпрымальнікі просяць абароны ад гіпермаркетаў

Кіраўнікі беларускіх прадпрымальніцкіх аб'яднанняў напісалі ліст на імя прэм'ер-міністра.

15 снежня - «сухі закон» па ўсёй Беларусі

На тэрыторыі Беларусі плануецца правесці «Дзень без алкаголю».

Поліэтнічны Лондан: белых — менш за палову

З'яўленне сярод шатландскіх стралкоў, якія ахоўваюць Букінгемскі палац, барадатага сікха ў цюрбане кажа пра шмат што.

Дзеля ГЭС затопяць частку Гродзенскай пушчы

Беларусь разглядае інвестыцыйную прапанову турэцкай кампаніі па Нёманскай ГЭС.

Прэзентаваная 5-я кніга Юрыя Станкевіча

На прэзентацыі новай кніжкі "Шал" пісьменнік Юрый Станкевіч казаў пра тое, "калі ўсё гэта скончыцца".

12 дек. 2012 г.

Чорныя пратэстуюць: Міс Францыі занадта белая

Аб'яднанне за правы чарнаскурага насельніцтва Францыі абуранае рашэннем журы конкурса прыгажосці «Міс Францыі - 2013».

Нацыяналісты - нясквапныя і самаахвярныя

Латвійскае навіновае агенцтва BNS агучыла звесткі пра грашовыя ашчаджэнні ў дэпутатаў латвійскага парламента ад "Нацыянальнага аб'яднання".

Як у Вільні Скон свету аддалялі (фота)

У Вільні крывуляй білі калядную калоду, моладзь была апранутая ў вопратку з выявамі беларуска-літоўскіх знакаў задыяку.

Сіротаў Расіі аддадуць каўказцам

У расійскім Савеце Федэрацыі (верхняя палата парламента) высунутая ініцыятыва аддаваць гадаванцаў дзіцячых дамоў у каўказскія сем'і.

11 дек. 2012 г.

БДУ даследуе ролю фальклору у развіцці нацыі

"Роля фальклору ў развіцці беларускай нацыі на сучасным этапе" - тэма форуму, які пройдзе 12 снежня на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

Маскоўскія сацыёлагі: 80% беларусаў размаўляюць па-руску

Цікавыя лічбы агучвае ВЦИОМ (Всероссийский центр изучения общественного мнения).

Канец свету адтэрмінуюць на Лукішках

12 снежня 2012 года у 12 гадзін 12 хвілін у цэнтры Вільні, на Лукішках ставяць калядную Калоду.

Нацыянальны гонар Беларусі

У Гродне пачала працу навукова-практычная канферэнцыя да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа пад назваю "Нацыянальны гонар Беларусі". 

10 дек. 2012 г.

Новая саступка: агульныя візы з Расіяй

Дзяржаўны сакратар так званай «саюзнай дзяржавы» Рыгор Рапота (Григорий Рапота) заявіў сёння пра магчымасць увядзення агульных візаў.

Беларус — чэмпіён свету па скачках з парашутам

Алег Фамін стаў абсалютным чэмпіёнам свету ў класічным парашутызме на XXXII чэмпіянаце свету ў гэтым варыянце парашутнага спорту.

Беларускія сцягі над тыбецкімі вышынямі

У інтэрнэце апублікаваная падборка фатаграфій Сяргея Чыслава (лідара колісь актыўнага "Белага легіёну") з яго вандровак па Непале і Тыбеце.

Паляк - сантэхнік, беларус - махляр?..

Галандыя і Нарвегія вырашылі адмаўляць "уцекачам" з Беларусі ў прытулку і грошах.

Юрый Дорн парушыў запавет Ісраэля Пупко

Кіраўніку Юдэйскага рэлігійнага аб’яднання ў Беларусі Юрыю Дорну, які знаходзіцца за кратамі з сакавіка, высунулі абвінавачванне па шэрагу крымінальных артыкулаў.

9 дек. 2012 г.

У Менску ўшанавалі памяць Максіма Багдановіча

121 год таму нарадзіўся вялікі беларускі паэт, публіціст, перакладчык Максім Багдановіч.

Найлепшы футбаліст Беларусі — бразілец Брэсан

У Нацыянальнай бібліятэцы адбылася афіцыйная цырымонія закрыцця футбольнага сезона.

У Магілёве распавялі пра абаронцу ад маскоўскай агрэсіі


Публічная лекцыя, прысвечаная Мікалаю Радзівілу Рудому, прайшла 8 верасня ў ратушы Магілёва.

Кіёцкi пратакол працягнуты да 2020 году

Супраць некаторых пунктаў выступалі экалагічныя арганізацыі. Беларусь адмовілася падтрымаць пазіцыю Расіі.

«Чалавек будучыні»: думаць менш, спажываць больш

Брытанскія навукоўцы прадставілі свой варыянт чалавека будучыні.

Масква заступілася за гістарычныя міфы

Былы кіраўнік расійскай ФСБ і дэпутат Дзяржаўнай думы Мікалай Кавалёў выказаўся супраць перагляду гісторыі ў Беларусі.

Вайсковы ідэолаг: Хрысціянства — штучнае, наша вера — паганства

Апазіцыянер Павел Сяргей скардзіцца, што ў вайсковай частцы, дзе ён служыць, ня ўсе падзяляюць яго пагляды.

7 дек. 2012 г.

Пад Віслай знішчаныя дрыгавіцкія курганы

Знішчэнне курганоў зафіксавала падчас археалагічнага абследавання археолаг Наталля Дубіцкая.

Наш горад - ядавіта-блакітная мікрасхема?

Выступаючы на форуме «Імідж Рэспублікі Беларусь: час дзейнічаць» прадстаўнік брытанскага даследчага цэнтра INSTID Наташа Гранд агучыла вынікі праграмы «Брэнд Мінска», замоўленай беларускімі ўладамі.

Расійскі сок - небяспечны для здароўя

Беларускі дзяржаўны інстытут метралогіі адмовіў у выдачы сертыфікату адпаведнасці на партыю соку, нектару і морсу расійскай вытворчасці.

Што ўгрызлася Пуціну ў хрыбет?

Даючы інтэрвію агенцтву "Reuters", прэзідэнт Лукашэнка пацвердзіў на ўвесь свет, што ў прэзідэнта Пуціна, сапраўды, праблемы са спінай.

6 дек. 2012 г.

У Лондане забаранілі будаваць гіганцкі мячэт

Муніцыпальны савет лонданскага раёна Ньюхэм забараніў будаўніцтва гіганцкага мячэту пасля амаль 10 гадоў абмеркавання гэтага пытання.

Расійскамоўныя хочуць адарваць Латгалію ад Латвіі

У кіраўнікоў латвійскай партыі "За родной язык", якія былі арганізатарамі нядаўняга рэферэндуму ў Латвіі наконт надання расійскай мове статусу другой дзяржаўнай, правялі ператрусы.

На Дняпры таксама будуць ГЭС

Праз тыдзень Беларусь наведае дэлегацыя індыйскіх бізнэсоўцаў, якія будуць весці перамовы наконт будаўніцтва ў Беларусі на Дняпры трох ГЭС.

Вялікабрытанія можа выйсці з ЕС

Прэм'ер-міністр краіны Дэвід Кэмеран прапанаваў правесці рэферэндум па яе ўдзелу ў Еўрасаюзе.

5 дек. 2012 г.

Лоўкіс з Вайшкунаў рупіцца балтыйскім ласосем

У канцы лістапада ў Астраўцы прайшоў семінар "Захаванне ласосевых рыб у Беларусі", які зладзіла арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны".

2 дек. 2012 г.

Літоўскія нацыяналісты: чаму прайгралі і што рабіць?

Марус Кундротас, адна з публічных асобаў у руху літоўскіх нацыяналістаў-таўцінінкаў, апублікаваў артыкул "Становішча і перспектывы Саюза нацыяналістаў: паслявыбарчы аналіз".