Беларуская плыўчыха стала чэмпіёнкай свету, беларускія тай-баксёры абодва саступілі тайцам.
Беларуская плыўчыха Аляксандра Герасіменя стала чэмпіёнкай свету на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем.
Падчас чэмпіянату свету ў турэцкім Стамбуле Герасіменя паказала найлепшы вынік - 23,64 с, усталяваўшы новы нацыянальны рэкорд.
Срэбра заваявала брытанка Франсэска Халсал (Francesca Halsall), бронзу - датчанка Жанэт Отэсэн (Jeanette Ottesen).
На апублікаваных фатаграфіях тройкі пераможцаў беларуска, брытанка ды датчанка выглядаюць вельмі арганічна.
Чаго не скажаш пра фатаграфіі з фіналу турніру па тайскім боксе "Thai Fight", які днямі прайшоў у сталіцы Тайланду Бангкоку.
Беларускія баксёры Віталь Гуркоў і Андрэй Кулебін абодва прайгралі сваім праціўнікам - тайцам.
Паводле каментатараў, Гуркоў даўся свайму праціўніку лягчэй, чым Кулебін.
Пра Кулебіна з Бангкоку перадаюць, што ён "паказаў свае барцоўскія ўменні і стварыў праблему для тайца".
Што да праціўніка Гуркова, дык пра таго адтуль жа пішуць, што ён "лёгка збіў свайго апанента з Беларусі і цалкам выкарыстаў свае ўменні, каб даць менш дасведчанаму Гуркову ўрок па муай-тай".
Зрэшты, было б дзіўна, каб на пляцоўцы чэмпіянату, да якой "была прыкутая ўвага ўсяго Тайланду", кароль Тайланду ўручаў пераможныя ўзнагароды беларускім спартоўцам.
Зрэшты, ужо тое, што на чэмпіянаце па тайскім боксе ў Тайландзе ў фінал выйшлі абодва беларусы, - гэта надзвычай адметная падзея.
Нагадаем, што ў адным са сваіх інтэрвію Віталь Гуркоў казаў: "Да бел-чырвона-белага сцягу я стаўлюся з павагай. У школе вывучаў яго гісторыю, і ў гістарычным плане ён мяне больш прываблівае, чым чырвона-зялёны".
На фота: Аляксандра Герасіменя, Франсэска Халсал, Жанэт Отэсэн; таец Буакаў і беларус Віталь Гуркоў .

Комментариев нет:
Отправить комментарий