"Роля фальклору ў
развіцці беларускай нацыі на сучасным
этапе" - тэма форуму, які пройдзе 12
снежня на гістарычным факультэце
Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
У форуме возьмуць удзел вядомыя
айчынныя гісторыкі, дзеячы культуры і
навукі, студэнты, аспіранты, магістранты
і выкладчыкі сталічных ВНУ, а таксама
госці з Венесуэлы, Азербайджана і
Туркменістана. Яны абмяркуюць сучасныя
праблемы развіцця народнага мастацтва,
свежыя ідэі і праекты, якія дапамогуць
захаваць і памножыць беларускія народныя
традыцыі.
Дыскусіі пройдуць у
рамках пленарных пасяджэнняў і чатырох
секцый: "Народная мудрасць ў песнях,
танцах, казках і паданнях: мінулае і
сучаснасць", "Народныя традыцыі ў
дэкаратыўна-прыкладным мастацтве,
турыстычным і музейнай справе";
"Традыцыйная народная культура і
дзяржаўная палітыка"; "Фальклор
на міжнароднай арэне".
Прэс-служба БДУ
Комментариев нет:
Отправить комментарий