Аб'яднанне за правы
чарнаскурага насельніцтва Францыі
абуранае рашэннем журы конкурса
прыгажосці «Міс Францыі - 2013».
Прадстаўнікі арганізацыі
выказаліся, што Марын Лорфелен (Marine
Lorphelin), якая паходзіць з вобласці
Бургундыя, «белая як снег», што, у сваю
чаргу, не адлюстроўвае рэальнай этнічнай
сітуацыі ў краіне.
Пераможца конкурса мае 19
гадоў, вучыцца на медыцынскім
факультэце.
На тытул Міс Францыі
прэтэндавалі 33 дзяўчыны, якія перамаглі
раней у рэгіянальных конкурсах прыгажосці.
Самую прыгожую дзяўчыну
Францыі абралі тэлегледачы і журы пад
старшынствам кінаакцёра Алена Делона (Alain Delon).
Комментариев нет:
Отправить комментарий