Абвешчаны конкурс на даследаванні, прысвечаныя экасістэме Балтыйскага мора і інавацыйным тэхналагічным рашэнням.
Праграма разлічаная на чатыры гады.
На навуковыя даследаванні будзе выдаткавана 31 млн. еўра, на інавацыі і новыя тэхналагічныя рашэнні - 7 млн.
Праграма "Bonus" прынятая Еўрапейскім парламентам і Еўрапейскім саветам у 2010 г. На перыяд 2013-2018 гг. прадугледжана выдаткаваць 100 млн. еўра на навуковыя даследаванні і інавацыйныя праекты.
Палова гэтай сумы будзе выдаткаваная са сродкаў нацыянальных устаноў усіх васьмі краін Балтыйскага мора, а палова - са сродкаў ЕС.
Комментариев нет:
Отправить комментарий