9 дек. 2012 г.

Вайсковы ідэолаг: Хрысціянства — штучнае, наша вера — паганства

Апазіцыянер Павел Сяргей скардзіцца, што ў вайсковай частцы, дзе ён служыць, ня ўсе падзяляюць яго пагляды.

Актывіст «Маладога фронту» адмаўляецца прымаць прысягу. Пры гэтым ён спасылаецца на свае рэлігійныя і пацыфістычныя пагляды. Пры гэтым Паўлу Сяргею не да спадобы рэакцыя на яго рашэнне.

У якасці прыклада ён прыводзіць падпалкоўніка Ганчарука, які з'яўляецца ідэолагам часткі. Маладафронтавец абураны тым, што той называе яго непаслядоўным. Падпалкоўнік сапраўды звярнуў увагу на тое, што юнак заяўляе пра тое, што не можу трымаць зброю паводле сваіх перакананняў, але пры гэтым трымае яе.

Таксама Павел Сяргей прыводзіць словы Ганчарука, які сцьвярджае, што хрысціянства — штучнае, а нашая гістарычная вера — паганства. Не спадабалася юнаку і тое, што навабранцам у частцы паказвалі фільм «Арыйская вера».

Адзначым: што хрысціянства не з'яўляецца складнікам афіцыйнай ідэалогіі краіны, а любы чалавек можа мець свае пагляды і сваю веру. Таму прэтэнзіі пратэстанта Паўла Сяргея да падпалкоўніка Ганчарэнкі не зусім зразумелыя.

Комментариев нет:

Отправить комментарий