17 нояб. 2012 г.

Залатыя зубы для залатых купалоў

У Берасці тамтэйшая епархія праваслаўнай царквы намовіла адміністрацыю аднаго з раёнаў горада дапамагчы ёй са зборам грошай на залатыя купалы для царквы.

Разаслалі лісты не толькі ў прадпрыемствы і прадпрымальнікам (гэта звычайная практыка, калі на нешта трэба грошай).

Здаваць грошы (трэба 1,5 мільярды рублёў) прапанавалі настаўнікам у школах, ім жа прапанавалі іх збіраць - з бацькоў школьнікаў.

Царква, для якой збіраюць грошы на золата, пабудаваная ў 1995 годзе як помнік перамозе савецкай арміі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Хочацца адзначыць нейкую "казённасць", некрэатыўнасць такой ініцыятывы.

Калі ўжо збіраць грошы на золата для купалоў, дык можна было загадаць, каб здавалі залатыя ўпрыгожванні, завушніцы, заручальныя пярсцёнкі, фамільныя рэліквіі. Альбо нават залатыя зубы.

Комментариев нет:

Отправить комментарий