4 нояб. 2012 г.

Экакатастрофа пад Гомелем: прарвала нафтаправод

Раніцай 4 лістапада каля вёскі Ігаўка Добрушскага раёна прарвала магістральны нафтаправод.

Нагадаем, труба належыць РУП «Гомельтранснафта Дружба» канцэрна «Белнафтахім». Нафтай было забруджана 70х200 метраў почвы.Авария адбылася каля 11 раніцы 4 лістапада.

Паводле папярэдняй версіі, трубу пашкодзіў экскаватар, які працаваў на ўчастку. Коўш транспартнага сродку зачапіў трубу падчас падрыхтоўкі нафтаправода для замены ізаляцыйнага пакрыцця.

Дыспетчар «Гомельтранснафта Дружба» аператыўна перакрыў перапампоўку нафты на дадзеным участку, паведамляе МНС.

Разліў адбыўся на ўчастку ў 100 квадратных метраў. Пасля ветрам нафту разнесла на больш шырокую тэрыторыю. Забруджванне глебы адбылося на ўчастку ў 70х200 метраў.

Да позняй ночы на месцы прарыву працавала 10 адзінак тэхнікі і 46 працаўнікоў «Гомельтранснафта Дружба». Да 23.20 пашкоджаны ўчастак трубы адрамантавалі. Да 1.00 пралітую нафту сабралі. Вядуцца работы па зборы забруджанага грунту.

Адзначым, што аварыя на нафтапровадзе дзіўным чынам супала з перамовамі аб пастаўках нафты ў Беларусь. Расія скараціла іх з-за кантрабанды нафтапрадуктаў з тэрыторыі нашай краіны. Да 15 лістапада віцэ-прэм'ер Сямашка абяцаў дамовіцца пра аднаўленне паставак на ранейшым узроўні. Якім чынам ён плануе іх забяспечыць - пакуль невядома.

Комментариев нет:

Отправить комментарий