25 нояб. 2012 г.

Будаўнікам-"бульбашам" падціснулі хвост

Прадстаўнікі Міністэрства культуры і Генпракуратуры выяжджалі на месца будаўніцтва забаўляльнага комплексу ў Курапатах і выявілі парушэнні.

Адказ на заяву ўдзельнікаў круглага стала «Абаронім Курапаты» пра недапушчальнасць будаўніцтва «Бульбашъ-холу» каля крыжоў ва ўрочышчы Курапаты атрымала арганізатарка мерапрыемства Ганна Шапуцька. У адказе за подпісам намесьніка міністра культуры Віктара Кураша паведамляецца:

«Падчас выезду на месца выяўлена, што работы праводзяцца часткова ў ахоўнай зоне гісторыка-культурнай каштоўнасці. Пры гэтым іх выкананне ажыцьцяўляецца без дазволу Міністэрства культуры […]. Міністэрствам культуры выдадзена прадпісаньне заказчыку работ СТОО «Белрэстінвэст» і Мінаблвыканкаму аб спыненьні работ у зоне аховы гісторыка-культурнай каштоўнасьці […]. Аднаўленне работ будзе магчыма пасля забеспячэння адпаведнасці праектнай дакументацыі і яе рэалізуючым прававым нормам».

Тым часам, у адказе – ні слова пра прыпыненьне працы на самім будынку «Бульбашъ-холу», толькі пра ахоўную зону Курапатаў. Бо некалі дазвол на пабудову «Бульбашъ-холу» давала само ж Міністэрства культуры.

Ганна Шапуцька адзначыла, што падпісанты звароту, сярод якіх былі такія людзі як Ігар Кузьняцоў, Сяргей Ханжанкоў, Зміцер Дрозд ды іншыя, таксама прасілі Мінкульт пра асабістую сустрэчу. Гэтую просьбу чыноўнікі праігнаравалі.

Еўрарадыё

Комментариев нет:

Отправить комментарий