З'яўленне сярод
шатландскіх стралкоў, якія ахоўваюць
Букінгемскі палац, барадатага сікха ў
цюрбане кажа пра шмат што.
Пра поліэтнічную
брытанскую сталіцу піша Фабіа Кавалера
ў італьянскай газеце Corriere della Sera.
25-гадовы Жатэндэрпал
Бхулар, сікх, ўвойдзе ў гісторыю
Злучанага Каралеўства і манархіі: ён
стаў салдатам Шатландскага гвардзейскага
палка, аднаго з элітных падраздзяленняў
Яе Вялікасці.
Два дні таму Бхуллар
разарваў шматвяковую традыцыю -
натуральна, са згоды ваеннага кіраўніцтва
і каралевы Лізаветы, Вярхоўнага
галоўнакамандуючага Узброеных сіл
Вялікабрытаніі.
Хто б мог чакаць, што
перад каралеўскім палацам з'явіцца
узброены каравульны у цюрбане на галаве
замест традыцыйнай мядзведжай шапкі?
З іншага боку, які сэнс у шматэтнічным
грамадстве не дазваляць яму насіць
цюрбан і прымушаць яго стрыгчы бараду
і валасы, як належыць паводле статуту?
Бо гаворка ідзе аб новай Вялікабрытаніі:
краіна стала меней белай, больш
міжэтнічнай, больш мусульманскай, больш
атэістычнай.
Аналітыкі кажуць аб
з'яўленні "пакалення Джэсікі Эніс":
гэта маладыя людзі, чые бацькі былі
замежнікамі, а сёння яны маюць трывалыя
карані ў Вялікабрытаніі, як алімпійская
чэмпіёнка па сямібор'i Джэсіка Эніс.
У
2011 годзе белых брытанцаў было 86% ад усёй
колькасці насельніцтва краіны, што на
5% менш, чым у 2001 годзе. Індусы - самыя
шматлікія, за імі ідуць палякі і
пакістанцы, расце і нямецкая супольнасць.
У сталіцы белыя брытанцы
ўжо ў меншасці, іх 45%, а яшчэ 10 гадоў таму
было 59,8%. Мільён афрыканцаў і выхадцаў
з карыбскіх краін, паўтара мільёна
азіятаў, 100 тысячаў арабаў, 405 тысячаў
тых, хто адносіць сябе да "змяшанай
расы", 1750 тысячаў прадстаўнікоў іншых
этнічных груп і 3,7 млн белых брытанцаў.
На фота: Жатэндэрпал Бхулар (справа); Джэсіка Эніс.
На фота: Жатэндэрпал Бхулар (справа); Джэсіка Эніс.
Комментариев нет:
Отправить комментарий