21 нояб. 2012 г.

Беларускі тыпаж пазнаецца і ў Амерыцы

Амерыканская фатограф Кацярына Воўкава апублікавала ў часопісе "Time" фатаграфіі беларускіх дзяўчат і жанчын, якіх яна фатаграфавала ў Беларусі, бо тыя знешне да яе падобныя. (Пераклад матэрыялу - Svajksta.by).

Пра тое, што Кацярына мае беларускія рысы, ёй казаў прафесар у каледжы, які прыводзіў у прыклад Нацыянальную геаграфічную карту 1975 года, дзе кожная нацыя была прадстаўленая фатаграфіяй нейкага чалавека.

Кацярына ведала, што бацькі яе бацькі некалі эмігравалі ў ЗША з Беларусі, але ніколі не надавала гэтаму важкага значэння.

Калі яе бацька памёр два гады таму, яна, каб ушанаваць памяць пра яго, пачала цікавіцца сваімі беларускімі каранямі.

Урэшце Кацярына выправілася ў Беларусь, дзе правяла ў ліпені дзесяць летніх дзён, фатаграфуючы бялявых беларусак з рысамі твару, падобнымі да яе ўласных.

Гэтыя фатаграфіі і апублікаваныя ў часопісе.

Серыя фатаграфій названая "Мае беларускія нявесты" - аўтарка хацела падкрэсліць той бум шлюбных агенцтваў, які назіраецца цяпер у Беларусі.

Для Кацярыны гэта быў "неверагодны позірк на працэс дарослення - бачыць гэтых жанчын, якія не былі маімі родзічамі, але выглядалі вельмі падобна да мяне".

Фатограф таксама здымала сваіх мадэлек на фоне дрэў.


 На фота: Кацярына Воўкава ды беларускі.


  

  
 

Комментариев нет:

Отправить комментарий