У Гішпаніі арыштаваны стваральнік злачыннай сеткі, якая пастаўляла ў бардэлі Заходняй Еўропы ды Блізкага Ўсходу дзяўчын з Расіі, Украіны, Казахстану і Беларусі.
Сетку арганізаваў 40-гадовы ўраджэнец расійскага Валгаграду.
Сетка дзейнічала на працягу 8 гадоў. Гішпанская газета "El Pais" адзначае, што палову гэтага часу вялося назіранне за злачынцамі, але іх не арыштоўвалі.
Тым часам за восем гадоў было вывезена блізу 8 тысяч дзяўчын.
Злачынец працаваў разам са сваёй жонкай, якая знаходзілася ў Расіі і каардынавала дзейнасць яго памочнікаў у Маскве, якія займаліся вырабам візаў.
У вынік аперацыі перакрыты канал, па якім у Гішпанію дзяўчын выпраўлялі праз Літву, Польшчу і Венгрыю.
За кожную дзяўчыну атрымлівалі 2-3 тысячы еўра. Агулам на рахунку валгаградскага зламысніка знойдзена блізу 3 мільёнаў еўра.
Па словах гішпанскай паліцыі, "злодзеі шукалі жанчын з сур'ёзнымі эканамічнымі цяжкасцямі, бо ведалі, што ў такіх выпадках іх бізнес не лясне".

Комментариев нет:
Отправить комментарий