30 нояб. 2012 г.

Апазіцыйны журналіст: Патрэбны нямецкі парадак

Гісторыя з наваполацкай кантралёркай сталася ледзьве не галоўнай навіной на гэтым тыдні.

Меркаванні наконт удзельнікаў інцыдэнту падзялілася. Адны выступаюць за кантралёрку, другія бароняць яе крыўдзіцеляў. Ёсць прыхільнікі версіі, што абодва бакі канфлікту вінаватыя ў здарэнні. Гучаць словы і пра даведзены да галечы народ, гатовы біцца за 1500 рублёў. І нават пра тое, што любы кантралёр — служка рэжыму, а таму ў любой сітуацыі не заслугоўвае спагады.

І ўсё ж падаецца, што справа не толькі ў малых заробках і традыцыйнай нелюбові народу да любых кантралёраў, піша Сямён Печанко, журналіст «Нашай Нівы».

Галоўную прычыну ён бачыць у агульным узроўні культуры, а дакладней яго істотным падзенні. Журналіст прыводзіць прыклады хамства ў адносінах між людзьмі і высоўвае сваю прапанову для вырашэння праблемы.

«Вазьму на сябе смеласць выказаць думку, што беларусам не хапае жорсткага парадку. 

Магчыма, толькі ён можа змяніць сітуацыю.

На захадзе Беларусі і цяпер любяць расказваць, як пры паляках каралі грашыма за неахайны плот, за непабеленую хату, за ямку на дарозе проці хаты. Як пан прымусіў выкласці брукаванкай вуліцы, каб не тапіцца па калена ў гразі. Тады тое было «прымусам», цяпер гэта называюць «парадкам».

Частыя наведнікі Германіі не перастаюць дзівіцца мясцоваму парадку, які трымаецца не толькі на агульнай культуры, але і на гіганцкіх штрафах. Паспрабуй там праехаць «зайцам» ці выкінуць смецце з аўто.

Колькасць безбілетнікаў можна скараціць павелічэннем памераў штрафаў. Што лепш — набыць квіток за 1500 рублёў, ці заплаціць штраф 300000? Думаю, пераважная большасць абярэ першае», - кажа ён.

Комментариев нет:

Отправить комментарий