Навіна аб падаражанні
айчыннага алкаголю выклікала хвалю
нелегальнай прадукцыі з Расіі.
Толькі за кастрычнік падатковымі інспектарамі Гродзенскай вобласці канфіскавана 475 літраў кантрафактных алкагольных напояў. Большай часткай гэта гарэлка без акцызных марак Беларусі, яе планавалі прадаваць з рук.
Залішне казаць, што вялікая колькасць канфіскаванай прадукцыі вырабляецца з таннай сыравіны нізкай якасці і нашмат больш шкодная для здароўя, чым легальная. Апошняя, прынамсі, павінна адпавядаць хоць якім стандартам.
Амаль увесь нелегальны алкаголь прывозяць у Беларусь з усходу, дзякуючы адкрытай мяжы.
Так, у канцы кастрычніка ў прыватных гаражах Гродна і Ліды выявілі буйныя партыі кантрафактнага спіртнога, паведамляе мясцовая прэса.
Нагадаем, што на мінулым тыдні цэны на алкагольную прадукцыю ў Беларусі выраслі больш, чым на 50 адсоткаў.

Комментариев нет:
Отправить комментарий