Сумныя вынікі нядаўніх
выбараў у Літве.
На пытанне аб размеркаванні міністэрстваў, Буткявічус сказаў, пасты будуць размяркоўвацца прапарцыйна. Па словах палітыка, сацыял-дэмакраты, акрамя прэм'ерскага паста, змогуць прэтэндаваць на 6-7 міністэрскіх партфеляў, Партыя працы - на 4-5.
Адзначым, што яшчэ некалькі дзен таму літоўскі прэзідэнт заяўляла, што не дапусцяць фарміравання кааліцыі з Партыяй працы. Уплывовыя палітыкі, што былі ля ўлады, спачатку не бачылі небяспеку у папулісцкай прарасійскай Партыі працы, пасля быццам бы не заўважалі відавочную небяспеку, што сыходзіла ад яе, а зараз у разгубленасці папракаюць у сваей паразе народ, Расію — каго заўгодна, апроч сябе.
Але ніхто не вінаваціць сябе.
У першую чаргу, прычына росту ўплыву прарасійскіх і прапольскіх сілаў — у тым, што колькасць іх прыхільнікаў расце ў той час, як мільен этнічных літоўцаў — ужо на захадзе. Гэты мільен — адукаваныя пасіянарыі, якія б ніколі не аддалі свае галасы папулістам з паўкрымінальнай партыі. А з'ехалі за мяжу яны з-за правальнай палітыкі літоўскіх уладаў, якія так імкнуліся ў ЕС, што не паспелі падрыхтаваць саю краіну да канкурэнтаздольнасці у ім.
За гэтую згубу і давялося расплаціцца на апошніх выбарах. Але праіграная бітва (а для літоўскай Літвы яна відавочна праіграная) — ня значыць праіграная вайна. Пытанне годнага адказу на польска-рускую экспансію застаецца адкрытым.
Кааліцыя сацыял-дэмакратаў,
Партыі працы і партыі «Парадак і
справядлівасць» запрасіла да сябе
Выбарчую акцыю палякаў Літвы і заявіла,
што пасаду старшыні Сейма аддадуць
Партыі працы, якую ўзначальвае расіец
Віктар Успаскіх.
«Мы сёння абмеркавалі
і дамовіліся, што запросім кіраўніка
Польскай выбарчай акцыі на размову па
пытанні далейшага супрацоўніцтва», -
пасля нарады ў Сейме у аўторак сказаў
старшыня партыі сацыял-дэмакратаў
Альгірдас Буткявічус.
На пытанне аб размеркаванні міністэрстваў, Буткявічус сказаў, пасты будуць размяркоўвацца прапарцыйна. Па словах палітыка, сацыял-дэмакраты, акрамя прэм'ерскага паста, змогуць прэтэндаваць на 6-7 міністэрскіх партфеляў, Партыя працы - на 4-5.
Адзначым, што яшчэ некалькі дзен таму літоўскі прэзідэнт заяўляла, што не дапусцяць фарміравання кааліцыі з Партыяй працы. Уплывовыя палітыкі, што былі ля ўлады, спачатку не бачылі небяспеку у папулісцкай прарасійскай Партыі працы, пасля быццам бы не заўважалі відавочную небяспеку, што сыходзіла ад яе, а зараз у разгубленасці папракаюць у сваей паразе народ, Расію — каго заўгодна, апроч сябе.
Але ніхто не вінаваціць сябе.
У першую чаргу, прычына росту ўплыву прарасійскіх і прапольскіх сілаў — у тым, што колькасць іх прыхільнікаў расце ў той час, як мільен этнічных літоўцаў — ужо на захадзе. Гэты мільен — адукаваныя пасіянарыі, якія б ніколі не аддалі свае галасы папулістам з паўкрымінальнай партыі. А з'ехалі за мяжу яны з-за правальнай палітыкі літоўскіх уладаў, якія так імкнуліся ў ЕС, што не паспелі падрыхтаваць саю краіну да канкурэнтаздольнасці у ім.
За гэтую згубу і давялося расплаціцца на апошніх выбарах. Але праіграная бітва (а для літоўскай Літвы яна відавочна праіграная) — ня значыць праіграная вайна. Пытанне годнага адказу на польска-рускую экспансію застаецца адкрытым.
Комментариев нет:
Отправить комментарий