18 нояб. 2012 г.

У Бельгіі і Даніі забараняюць навагоднія елкі

Адміністрацыі шэрагу гарадоў гэтых краінаў баяцца пакрыўдзіць мусульманскую грамаду.

Улады дацкага горада Кокедал прынялі рашэнне не ставіць елку, чым выклікалі скандал на глебе рэлігіі. Пра гэта паведамляе выданне The Copenhagen Post.

Уся справа ў тым, што з дзевяці членаў адміністрацыі горада пяцёра - мусульмане. Каляды і Новы год для іх не з'яўляецца святам, таму яны вырашылі не марнаваць грошы з гарадскога бюджэту на падрыхтоўку да ўрачыстасцяў.

Рашэнне адміністрацыі атрымала шырокі розгалас ў мясцовай прэсе.

Жыхары гораду сустрэлі яго з вялікай незадаволенасцю, бо зусім нядаўна мясцовыя ўлады выдаткавалі каля 8 тысячаў еўра на святкаванне мусульманскага свята Курбан-байрам.

Мясцовыя журналісты ўзяліся за падрыхтоўку дакументальнага фільма пра засілле мусульманаў у горадзе.

Аналагічны выпадак нядаўна меў месца ў Брусэлі.

Там мясцовыя ўлады вырашылі замест жывой елкі ўсталяваць так званае электроннае зімовае дрэва (Electric Winter Tree) - збудаванне вышынёй 25 метраў з мноствам экранаў.

Паводле некаторых звестак ўлады горада пайшлі на гэта, каб не крыўдзіць мусульманаў, якія складаюць прыкладна чвэрць насельніцтва бельгійскай сталіцы. 

Жыхары Бруселю ўжо падрыхтавалі петыцыю, у якой настойваюць на вяртанні традыцыйнай каляднай елкі на галоўную плошчу. Пад ёй свае подпісы паставілі больш за 12 тысяч чалавек.

Комментариев нет:

Отправить комментарий